В Каменичской школе давно и успешно занимаются научно-исследовательской деятельностью с учениками
27.01.2020
—
Разное
|
У нядзелю — Дзень беларускай навукі Ад звычайнага вучня — да прэзідэнцкага стыпендыятаШкольныя гады — час не толькі бестурботны, але і адказны: ад таго, як і чым займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі напачатку жыццёвага шляху, залежыць іх будучыня. Пераканацца ў гэтым дазваляе тое, што цяперашняе падрастаючае пакаленне дасканала валодае інфармацыйнымі тэхналогіямі, здольна да інавацый, ахвотна і з захапленнем цікавіцца творчай і даследчай дзейнасцю. А калі яшчэ і настаўнік ідзе ў нагу з часам, пастаянна падтрымлівае імкненне падапечных да развіцця, служыць прыкладам у дасягненні пастаўленых мэт, то з упэўненасцю можна сцвярджаць, што, апынуўшыся па-за сценамі школы, такія вучні змогуць лёгка адаптавацца да зменлівых жыццёвых сітуацый, самастойна набываць неабходныя веды, каб мець магчымасць знайсці сваё месца ў жыцці. У гэтым упэўнена педагог Каменіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Ала Шалыпіна. Працуючы ў аддаленай сельскай мясцовасці, яна ўжо не першы год праводзіць навуковыя даследаванні з дзецьмі, якіх цікавіць біялогія і экалогія. — У школе вучыцца крыху больш за паўсотні чалавек, — гаворыць Ала Васільеўна. — Кожны з іх як на далоні. Амаль усе задзейнічаны ў якой—небудзь карыснай справе: нехта добры спартсмен, камусьці падабаецца спяваць-танцаваць, а некага цягне да пошукаў. А паколькі і самой падабаецца эксперыментаваць, знаходзіць нешта новае, нязведанае, то чаму б не дапамагчы і ім стаць даследчыкамі? Тым больш што вясковае асяроддзе багата на розныя біялагічныя з’явы. І іншы раз юныя жыхары нават не здагадваюцца, з якім навуковым багаццем маюць справу. Мая задача — дапамагчы ўбачыць гэтыя дзівосы, сабраць патрэбную інфармацыю, правільна апрацаваць яе і граматна данесці да аўдыторыі. І калі вочы дзяцей свецяцца ад паспяхова выкананай работы, а затым і ўсеагульнага прызнання, то гэта і ёсць настаўніцкае шчасце. Педагог па праве ганарыцца сваімі выхаванцамі, якія не аднойчы перамагалі ў раённым, абласным, рэспубліканскім конкурсах навукова-даследчых работ. Былыя выпускнікі школы Аляксей Храмых, Валерыя Сяргейчык, Барыс Барысаў і цяперашні дзесяцікласнік Міхаіл Шкурын за лідарства ў апошнім этапе інтэлектуальнага спаборніцтва станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. А Аляксей атрымліваў гэтую ўзнагароду двойчы. Дарэчы, ён паспяхова скончыў Ваенную акадэмію, Валерыя і Барыс — студэнты сталічных вышэйшых навучальных устаноў. Па словах Шалыпінай, кожны з рабят прайшоў выдатную школу творчага майстэрства, навучыўся асабістай адказнасці і самастойнасці, уменню ўпэўнена трымаць сябе перад аўдыторыяй, лагічна разважаць. Усе гэтыя складнікі і ёсць поспех, які аб’ядноўвае намаганні педагога і вучня і адкрывае новыя перспектывы для далейшага ўдасканалення і прафесійнага росту. І хто ведае, можа, хтосьці з выхаванцаў Алы Шалыпінай у будучым стане вядомым вучоным і парадуе навуковымі адкрыццямі на карысць роднай краіны? Ніна ВIКТОРЧЫК. n.viktorchik@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю — Дзень беларускай навукі Ад звычайнага вучня — да прэзідэнцкага стыпендыята Школьныя гады — час не толькі бестурботны, але і адказны: ад таго, як і чым... |
|