Асіповічы: коратка аб розным
31.01.2020
—
Разное
|
Работнікамі ДЭУ № 73 з пачатку сезона выкарыстана 1305 т пясчана-салявой сумесі і 999 т солі. Гэта ў два з лішнім разы менш, чым у мінулым годзе: эканоміі садзейнічала надвор’е. Абласны кантакт-цэнтр 115 пачынае працаваць 1 лютага. Ён будзе цэнтралізавана прымаць заяўкі грамадзян на кароткі нумар 115. Стварэнне новай структуры дазволіць забяспечыць усім спажыўцам жыллёва-камунальных паслуг вобласці 100% апавяшчэнне аб праблемах, якія ўзнікнуць, і кантроль за іх выкананнем. У спаборніцтве за званне “Лепшы вузел паштовай сувязі” Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” калектыў раённага вузла паштовай сувязі па выніках работы за мінулы год заняў II месца. Інклюзіўная студыя керамікі “Коловрат”, якая размешчана па вул. Першамайскай, 13 заўтра праводзіць бясплатны майстар-клас па кераміцы. Пачатак у 15.00. Уваход свабодны. У ветэранскай арганізацыі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі налічваецца 159 членаў, 69 з іх працягваюць працаваць. 4 чалавекі ўзнагароджаны знакам “Ганаровы чыгуначнік”, 7 — “Выдатны работнік Беларускай чыгункі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікамі ДЭУ № 73 з пачатку сезона выкарыстана 1305 т пясчана-салявой сумесі і 999 т солі. Гэта ў два з лішнім разы менш, чым у мінулым годзе: эканоміі садзейнічала...
|
|