Слава працавітым землякам! На ўрачыстасці з нагоды юбілея раёна ўспомнілі кожнага, хто працаваў аддана, з душой. 21.by

Слава працавітым землякам! На ўрачыстасці з нагоды юбілея раёна ўспомнілі кожнага, хто працаваў аддана, з душой

31.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другі блок мерапрыемства “З днём нараджэння, любы раён!” быў прысвечаны гісторыі развіцця Іўеўшчыны – цяжкіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны, складнага перыяду аднаўлення і станаўлення, стваральных і крапатлівых гадоў развіцця.

Вядома, што за кожным адрэзкам часу стаяць людзі, намаганнямі якіх будаваліся дамы і школы, вырошчваўся хлеб, выпускалася прамысловая прадукцыя, адным словам, ствараліся ўмовы для жыццядзейнасці чалавека.

У зале прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Іванавіч Данілаў, якога ўшанавалі падарункам і кветкамі.

Памятнымі сувенірамі адзначылі заслугу воінаў-інтэрнацыяналістаў: Сцяпана Іванавіча Станілка, Станіслава Іосіфавіча Янча, Мікалая Яўгенавіча Савельева, Часлава Валер’янавіча Мікутэля, Леаніда Станіслававіча Мікшу, Уладзіміра Аўгусцінавіча Дагіля, Антона Францавіча  Белагаловага.

Страшыня райвыканкама А. Булак і старшыня райсавета дэпутатаў А. Хвасько ўручылі памятныя сувеніры ордэнаносцам Яніне Іванаўне Туркевіч – працавала даяркай у калгасе “Жамыслаўль”, узнагароджана двумя  ардэнамі  Леніна; Ірыне Станіславаўне Аніскевіч- працавала даяркай у калгасе “Жамыслаўль”, узнагароджана ордэнам Леніна; Даніславе Лявонаўне Швыдрык -працавала загадчыцай вытворчага участка, аграномам у калгасе “Прынеманскі”, узнагароджана ардэнамі     Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай Рэвалюцыі; Галіне  Аляксееўне Варанюк- працавала загадчыцай тэрапеўтычнага аддзялення Юрацішкаўскай гарпасялковай бальніцы, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Петру  Пятровічу Гарачуну – працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса “Маладая гвардыя”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ядзвізе  Іосіфаўне Горбач – працавала паляводам калгаса “Шлях Леніна”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга;  Віктару Яўгеньевічу Барабану – працаваў загадчыкам фермы калгаса “Ніва”, узнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў; Францу Міхайлавічу Мацейка–працаваў трактарыстам калгаса “Дайліды”, узнагароджаны ордэнам трэцяй ступені Працоўнай Славы; Марыі Юсцінаўне Жульпа-Юргелевіч – працавала даяркай калгаса “Чарнэлі”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Уладзіміру Аляксандравічу Кавальчуку - працаваў механізатарам калгаса “Маладая гвардыя”, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Вользе Васільеўне Кандратовіч – працавала звеннявой калгаса “Прынеманскі”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Яну Юзэфавічу Клімашэўскаму - працаваў механізатарам калгаса імя Леніна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Яўгену Антонавічу Матылевічу - працаваў трактарыстам  калгаса імя Калініна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Віктору Віктаравічу Міхалевічу – працаваў загадчыкам участка калгаса імя Леніна, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; Ганне Іосіфаўне Траццякевіч  -  працавала даяркай  калгаса “Шлях Леніна”, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У Кнігу Славы Гродзеншчыны  занесены такія імёны, як Уладзімір Аляксандравіч Баум і Аляксей Рыгоравіч Гончанка.

У Іўеўскім раёне неабходзіцца і без спартыўных дасягненняў. Гэта:  Алег Тамашэвіч-чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у штурханні ядра, сярэбраны прызёр кубка Еўропы па кіданнях, чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дарослых, устанавіў юніёрскі рэкорд Беларусі!Ён залічаны у спісак кандыдатаў на ўдзел 22-другіх летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Ангеліна Заброцкая-пераможца алімпійскіх Дзён моладзі Рэспублікі Беларусь у штурханні ядра, пераможца першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў у бегу на 800 метраў

Антон Шыдлоўскі-двухразовы прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне

Маргарыта Балтушыце выйграла Кубак Рэспублікі Беларусь па настольнаму тэнісу

Ермаковіч Канстанцін-заваяваў бронзавы медаль у скачках у вышыню ў рэспубліканскай спартакіядзе

Каманда Іўеўскага раёна два апошнія гады пераможца абласнога першынства па футболе сярод сельскіх жыхароў " Залаты колас".

 Памятныя сувеніры з рук  старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта  А. Булака і старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў А.  Хвасько  атрымалі ганаровыя грамадзяне горада Іўе: Мікалай Уладзіміравіч Дуніч, Іван Баляслававіч Янчарскі, Іван Браніслававіч Субаткевіч, Тамара Пятроўна Соя, Ядзвіга Браніславаўна Юферава, Віктар Станіслававіч Шутаў, Іосіф Эдвардавіч Лявонка, Гергій Уладзімравіч Гаспер.

Памятнымі сувенірамі былі адзначаны былыя кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, устаноў адукацыі, былыя кіраўнікі раёнага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый раёна.

Віншаваў з юбілеем сваю малую радзіму ад імя землякоў дырэктар Дэпартамента кантроля якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык.

Свята ўпрыгожылі выступленні калектываў аматарскай творчасці і выстава  дасягненняў арганізацый раёна.

… Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак, малую радзіму, як часцінку нашай Бацькаўшчыны.

Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут — наша гiсторыя. Тут — мае каранi. Тут — напеўная родная мова. Тут — жывём мы!









І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі блок мерапрыемства “З днём нараджэння, любы раён!” быў прысвечаны гісторыі развіцця Іўеўшчыны – цяжкіх гадоў Вялікай Айчыннай вайны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика