Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

04.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 27 студзеня па 2 лютага папярэджана 13 правапарушэнняў, пакараны 2 “бяспраўнікі” і нецвярозы вадзіцель. Зафіксавана 7 ДТЗ. Раніцай 30 чысла жыхарка райцэнтра, кіруючы «Шэўрале Маціз», на вуліцы Юбілейнай наехала на 16-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Пацярпелая шпіталізавана.

Па інфармацыі РАНС, 2 лютага каля 8 гадзін на вул. Дзяржынскага гарэў прыватны дом. Агнём знішчана пральная машына, закураны сцены.

Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які незаконна здабыў 166 кг рыбы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 27 студзеня па 2 лютага папярэджана 13 правапарушэнняў, пакараны 2 “бяспраўнікі” і нецвярозы вадзіцель. Зафіксавана 7 ДТЗ. Раніцай 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика