Замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. 21.by

Замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве

04.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладым аграрыям ­прапануюць замяніць тэр­мі­но­вую ваенную служ­бу на службу ў рэзерве. Адпаведную прапанову агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БелТА.
Анатоль Хацько прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія заняты ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць ваенную службу пераваж­на ў рэзерве. «Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім, – пагадзіўся Прэзідэнт. – Няхай яны пяць або дзесяць гадоў, можа, два гады па два месяцы адлучаюцца на ваенную падрыхтоўку, але мы іх павінны навучыць, каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць».
Адпаведных прапаноў, як павінна будавацца работа ў гэтым напрамку, Аляксандр Лукашэнка чакае ад Міністэрства абароны і Дзяржсакратарыя­та Савета бяспекі. Такая падтрымка для маладых спецыялістаў таксама будзе з’яўляцца пэўнай ільготай, заўважыў кіраўнік дзяржавы. «Але прайс­ці гэту суровую школу жыцця трэба ўсім, – падкрэсліў ён. – Дамовіліся. Прапрацуем гэта пытанне. Нам трэба знайсці аптымальны варыянт».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладым аграрыям ­прапануюць замяніць тэр­мі­но­вую ваенную служ­бу на службу ў рэзерве. Адпаведную прапанову агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика