Ушачские голубцы не задерживаются на прилавках магазинов и точках общественного питания. 21.by

Ушачские голубцы не задерживаются на прилавках магазинов и точках общественного питания

07.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галубцы ўласнай вытворчасці Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства на прылаўках “Кулінарыі” і іншых магазінаў доўга не затрымліваюцца. “Вельмі смачныя і ўдалыя, часта іх купляю, асабліва калі не хапае часу на прыгатаванне дома”, – водгукі такога кшталту даводзілася чуць ужо не раз ад многіх пакупнікоў.

Выраб гэтага паўфабрыкату – зона адказнасці работнікаў кафэ “Еўропа”. Да часу адкрыцця ўстановы повары чаруюць над многімі стравамі – роламі, шаурмой, хачапуры і галубцамі.

– Сама страва немудрагелістая, аднак працэс прыгатавання яе даволі працаёмкі. Магчыма, у кожнай гаспадыні ён крыху адрозніваецца. Мы бяром фарш са свініны і ялавічыны, дадаём спецыі, соль і рыс. Спрабавалі рабіць фарш з курынага філе, але такі варыянт карыстаўся меншым попытам – як кажуць, на аматара. Затым прыходзіць чарга капусты. У дамашніх умовах качан ці адлушчаныя лісты звычайна змяшчаюць у кіпень, мы ж на 10-15 хвілін адпраўляем качан у печ – параканвектамат. Ну а фарміруецца галубец у залежнасці ад памеру ліста – канвертам ці рулецікам, – расказвае повар Вольга Эдуардаўна Броўка (на здымку), падмацоўваючы свае словы майстар-класам.

Сырыя галубцы ў ахалоджаным ці замарожаным выглядзе адпраўляюцца ў гандлёвую сетку. А вось, напрыклад, для кафэ “Тайм-аут” на фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы”, а таксама “Ежа і кава” ў Сарочыне (былы “Спадарожнік”) страву гатуюць і замарожваюць метадам шокавай замарозкі, застаецца толькі разагрэць.

Кожны дзень повары В.Броўка і А.Міхаль, якія працуюць пазменна, гатуюць у сярэднім 20 кілаграмаў галубцоў. Хаця прыгадваюць, што даводзілася за тыдзень зрабіць і больш за 220.

Трэба адзначыць, што хутка разыходзіцца паўфабрыкат не толькі з-за сваіх смакавых уласцівасцей, прываблівае пакупнікоў і кошт. Так, у “Родным куце”, “Кулінарыі”, “ПраЗапасе” кілаграм можна набыць за 5 рублёў, а ў “Мясной лаўцы” – за 4,85.

Даспадобы ўшацкія галубцы прыйшліся і жыхарам суседніх раёнаў, што цяпер уваходзяць у зону абслугоўвання філіяла. “Прыемна чуць добрыя водгукі наконт нашай кухні, – дадае В.Броўка. – Сакрэт жа не толькі ў якасных прадуктах, правераным рэцэпце і вопыце, ёсць і яшчэ адзін важны момант: любую страву гатуем с душой і ў добрым настроі!”

***

Цікава ведаць:

  • Назва галубцы ў краінах Беларусі і Расіі з’явілася ў 18-19 ст. Тады была вельмі папулярная французская кухня і адным з распаўсюджаных і любімых страў сталі смажаныя на рашотцы галубы. Потым пачалі гатаваць так званыя “лжывыя галубы” – лісце капусты, начыненае розным мясным фаршам. Так з’явілася звыклая нам назва.
  • У армянскай і турэцкай кухні галубцы называюць долмай. Замест капусты там выкарыстоўваюць вінаграднае лісце, у якое заварочваюць фарш з бараніны з рысам. Украінцы часта дадаюць у фарш замест рыса проса.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галубцы ўласнай вытворчасці Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства на прылаўках “Кулінарыі” і іншых магазінаў доўга не затрымліваюцца. “Вельмі смачныя і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика