Листая подшивки «Полесской правды»: история Пинщины год за годом. 1943 год
08.02.2020
—
Разное
|
>
В музее Белорусского Полесья сохранилась подшивка газеты «Полесская правда» времен Великой Отечественной войны. Выходила она в Пинском партизанском соединении. Редактором был Н.Л. Эрдман. Думается, читателям будет небезынтересно почитать, о чем писала газета в те годы. ЭШАЛОН ВОРАГА ПАЛЯЦЕЎ ПАД АДХОН Партызаны Коля, Жэня, Андрэй, Рыгор і Кас’ян рыхтаваліся ў паход. Заданне было важнае і сур’ёзнае. Перахітрыўшы нямецкую варту, падрыўнікі Мікалай і Жэня залажылі міну, добра яе замаскіравалі, а самі схаваліся ў бліжэйшым лесе. Раніцай эшалон ворага з жывой сілай, які ішоў на ўсход, паляцеў пад адхон. У часе крушэння было разбіта 60 вагонаў і шмат фашысцкіх нягоднікаў лягло трупамі пад іх абломкамі. (№ 2 (437) 8 чэрвеня 1943 г.) ПРЫНЯТЫ Ў РАДЫ ПАРТЫЗАН Нядаўна да партызан энскай брыгады прыйшлі два паліцэйскіх. Яны заявілі: — Нас гвалтоўна немцы забралі ў паліцыю. Мы не хочам быць здраднікамі свайго народа, не хочам забіваць сваіх братоў. І цяпер, калі мы атрымалі вінтоўкі, хочам быць разам з вамі і будзем бязлітасна біць фашысцкіх ненавісных сабак, да поўнага іх выгнання з нашай зямлі. Партызаны прынялі іх у свае рады. Зараз яны пайшлі на выкананне баявога задания. (№ 3 (438) 18 чэрвеня 1943 г.) РВУЦЬ КАМУНІКАЦЫІ ВОРАГА З пачаткам рашаючых баёў на фронце партызаны атрада імя Чапаева ўзмацнілі ўдары па ворагу. Партызан Федасееў разам з другімі таварышамі пусціў пад адхон тры эшалоны ворага з жывой сілай і тэхнікай. Разбіты тры паравозы, звыш 40 вагонаў, знішчана некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. Другі партызан гэтага атрада Насенка пусціў пад адхон два нямецкіх зшалоны з гітлераўцамі. (№ 7 (442) 12 ліпеня 1943 г.) НЕМЦАЎ-ГРАБЕЖНІКАЎ СУСТРЭЛІ СВІНЦОМ Сялян хутара K. аграбілі немцы. Гітлераўцы забралі прадукты харчавання, вопратку, нават лыжкі і міскі не аставілі ў хаце. Усё было падчышчана нямецкімі грабежнікамі. Пяць падвод, нагружаных дабром, рухаліся па шляху да пункта Л. I вось нечакана немцаў сустрэлі кулі партызан. Кінуўшы падводы, гітлераўцы ў паніцы ўцяклі. Партызаны падабралі трафеі і раздалі сялянам маёмасць, якую забралі ў іх фашысцкія разбойнікі. (№ 9 (444) 24 ліпеня 1943 г.) НЕ ДАДЗІМ ВОРАГАМ НІ ГРАМА СВАЙГО ХЛЕБА Сяляне нашай вёскі дружна і арганізавана выходзяць на ўборку ўраджаю. Усе яны пранікнуты адной думкай, як найхутчэй абмалаціць хлеб і захаваць яго, каб ні адно зярно не папала фашыстам. (№ 10 (445) 31 ліпеня 1943 г.) ПАРТЫЗАНСКІ РАХУНАК Група партызан атрада, дзе камандзірам Т.С., спаліла лесазавод. Знішчаны 2 рухавікі, 3 лесапільныя машыны, 6 дрэваапрацоўчых станкоў, дынама-машына і больш 1000 кубоў піламатэрыялаў. Выведзены з строя паравы млын. Другая група партызан гэтага атрада з засады знішчыла каменданта жандармерыі і трох паліцэйскіх. Адбіла ў немцаў 19 кароў, якіх яны захапілі ў сялян. (№ 14 (449) 29 жніўня 1943 г.) ЗЯМЛЯ ГАРЫЦЬ ПАД НАГАМІ АКУПАНТАЎ За апошнія тры месяцы пінскія партызаны пусцілі пад адхон 75 паяздоў. Разбіта 77 паравозаў, 482 вагоны (з іх 247 з жывой сілай), 107 платформ. Узарвана 7 чыгуначных мастоў, 111 мастоў на дарогах. (№ 16 (451) 11 верасня 1943 г.) ЗАБІЛІ ЗДРАДНІКА У м. Лахва партызаны забілі мацёрага гітлераўца — здрадніка Хмару. Гэты бандыт праславіўся сваёй жорсткасцю і нечуванымі здзекваннямі над насельніцтвам. Лёс Хмары чакае кожнага здрадніка. (№ 18 (453) 25 верасня 1943 г.) Читайте также:Подпишитесь на «Полесскую правду» в социальных сетях Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Группа командиров и партизан отряда имени Сталина Пинской партизанской бригады. В музее Белорусского Полесья сохранилась подшивка газеты «Полесская правда»...
|
|