Осиповчане на республиканском слете молодежи. 21.by

Осиповчане на республиканском слете молодежи

12.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праекты – у Горкі

Рэспубліканскі злёт маладых работнікаў АПК адбыўся на мінулым тыдні ў Горках. Удзельнікаў віталі Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько і старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

Накіраваліся на злёт і асіпаўчане, якія прымалі ўдзел у выставе распрацовак у межах рэспубліканскага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Склалі нашу дэлегацыю галоўны спецыяліст райкама БРСМ Анастасія Гоціна, настаўнік хіміі СШ №4 Святлана Жамкова і вучаніца СШ №1 Дар’я Фамянок. Натуральна, праекты прэзентавалі суадносна тэматыцы злёта – сельская гаспадарка і харчаванне. Землякі падзяліліся з усімі зацікаўленымі сваімі распрацоўкамі на тэмы “Выкарыстанне хітазану ў комплекснай перапрацоўцы малочнай сыроваткі” і “Уплыў электрычнага току на ўсходжасць, прарастанне і тэмпы росту насення радыскі гатунку “Снежка” на прыладзе «электрогрядка»”. Акрамя таго, давялося асіпаўчанам пабываць і на сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе маладыя дэлегаты з розных рэгіёнаў Беларусі задавалі хвалюючыя іх пытанні міністру, прадстаўнікам прафсаюзнага руху і іншым зацікаўленым асобам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праекты – у Горкі Рэспубліканскі злёт маладых работнікаў АПК адбыўся на мінулым тыдні ў Горках. Удзельнікаў віталі Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика