Як у канцы сакавіка: у панядзелак у Беларусі прагназуецца да +11
13.02.2020 12:50
—
Разное
|
![]() Мінск, люты 2020-га / Reuters Надвор'е ў лютым у Беларусі канцу сакавіка, заявілі беларускія сіноптыкі. Тэмпература паветра ў нашай краіне на 5-8 градусаў перавышае кліматычную норму. Як belgidromet.by, у пятніцу ўначы чакаецца ад -4 да +1 градуса, удзень — ад 0 да +5. Снег ці мокры снег магчымы пераважна на поўначы (у начныя гадзіны) і на Брэстчыне (у дзённыя гадзіны). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу, 15 лютага. Да мокрага снегу дадасца яшчэ і дождж. У нядзелю, 16 лютага, удзень будзе ўжо да +8 градусаў, а ў Брэсцкай вобласці — да +10. У панядзелак прагназуецца плюсавая тэмпература ўначы, а ўдзень — да +11! Магчымыя дажджы і моцны вецер. Вось такая сярэдзіна лютага ў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск, люты 2020-га / Reuters Надвор'е ў лютым у Беларусі адпавядае канцу сакавіка, заявілі беларускія сіноптыкі. Тэмпература паветра ў нашай краіне на 5-8 градусаў...
|
|