17 лютага ў Беларусі — воблачна і да +12°C
16.02.2020 14:42
—
Разное
|
Зіма як вясна / Еўрарадыё Прырода працягвае радаваць беларусаў веснавым надвор'ем. 17 лютага паветра прагрэецца да 12 градусаў цяпла. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. У панядзелак у Беларусі будзе воблачна. Але часам скрозь аблокі будзе прабівацца сонейка. Па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, з ўзмацненнямі да 15-20 метраў за секунду. У ноч на 17 лютага тэмпература не апусціцца ніжэй за 1 градуса цяпла. Максімум — +7°C. А днём паветра прагрэецца ад 6 градусаў у Віцебскай вобласці да 12 градусаў на поўдні — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зіма як вясна / Еўрарадыё Прырода працягвае радаваць беларусаў веснавым надвор'ем. 17 лютага паветра прагрэецца да 12 градусаў цяпла. Такі прагноз дае...
|
|