Сёння прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 31-ай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. 21.by

Сёння прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 31-ай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана

17.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8470 (Копировать)

Агонь і пекла — няма рады,

Гранатамётны ўраган,

І ў Кандагара свая праўда:

“Чаго прыйшоў ты ў Афган?”

1979 год. Халодны снежань. Па радыё і тэлебачанні перадаюць паведамленні пра тое, што, згодна дамоўленасці паміж дзвюма краінамі, па просьбе Урада Афганістана, на тэрыторыю гэтай дзяржавы для абароны парадку і дэмакратыі ўводзіцца абмежаваны кантынгент савецкіх войск. 25 снежня 1979 года ў 15.00 па маскоўскім часе 40-я армія ўступіла на афганскую зямлю. Яна ўвайшла як гарант стабільнасці і спакою ў гэтай краіне. Так пачалася ваенная акцыя, якая і сёння застаецца болем сэрца для многіх.

14 лютага, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у скверы ДРБУ-131, каля помніка “Чорны цюльпан”, сабраліся былыя афганцы, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, настаўнікі і вучні школ, каб аддаць даніну павагі тым, хто загінуў на чужыне і тым воінам, якія сёння жывуць побач з намі.

“Усім тым, хто на службе стаяў пад небам Афганістана, хто нас ад вайны зберагаў, паклон вам зямны, ветэраны!” — прамовіла вядучая мітынгу.

Намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі зачытаў прывітальны адрас ад імя кіраўніка раёна Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака.

— Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, 15 лютага 1989 года быў завершаны вывад савецкіх войск з Афганістана, — гаварылася ў адрасе. — Памяць аб гэтай вайне не сціраюць ні гады, ні адлегласць. Гісторыя напісана крывёй савецкіх салдат і слязьмі іх бацькоў. Ваеннаслужачыя, сярод якіх былі і шаркаўчане, з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны доўг.

Паважаныя сябры, выказваю вам словы ўдзячнасці за мужнасць, вернасць воінскай прысязе, моцнае салдацкае сяброўства. Дзякуй вам за ўклад у развіццё Шаркаўшчынскага раёна, за ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Вы дастойна прадаўжаеце слаўныя баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ад усяго сэрца жадаю вам здароўя, сямейнага дабрабыту, міру вам і вашым блізкім!

— Дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, госці і ўдзельнікі ўрачыстасці, ад імя нашай арганізацыі прыміце самыя шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана, — сказаў у сваёй прамове старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Савіч Протас. — Мы, воіны-інтэрнацыяналісты, якія перажылі цяжар той вайны і бачылі смерць сваіх таварышаў, ведаем, што такое ваеннае сяброўства і ўзаемаразуменне і мы ўсе з’яўляемся сведкамі тых жудасных часоў, абпаленых вайной на чужыне. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы і ў асабістым жыцці!

Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўсіх прысутных звярнуліся таксама начальнік абасобленай групы Шаркаўшчынскага раённага ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Фёдаравіч Жораў і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускае аб’яднанне Чырвонага крыжа” Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак.

— У кожным часе — свае героі, сказаў, звярнуўшыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў вучань 8 класа СШ №2 Аляксандр Скарбоўскі. — У старэйшага пакалення — гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а для нас — вы, воіны-афганцы. Мы заўсёды будзем памятаць пра вашы подзвігі, будзем прыкладаць максімум намаганняў, каб у будучым стаць прадаўжальнікамі слаўных баявых традыцый прадзедаў, дзедаў і бацькоў. На вашым прыкладзе мы будзем старацца жыць так, каб сумленне, абавязак і Айчына былі галоўнымі ў жыцці.

Памяць жыве ў вершах, у мемарыяльных плітах… Букеты жывых кветак і вянкі ляглі да помніка. Усе прысутныя пад гук метранома хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць загінуўшых салдат у той жудаснай, кровапралітнай вайне.

Існуе легенда, што тыя, хто загінуў на вайне, не паміраюць, а ператвараюцца ў белых журавоў. У знак светлай памяці аб нашых салдатах, шчырай удзячнасці ім за мір воінам-афганцам вучні ўручылі папяровых жураўлікаў, зробленых уласнымі рукамі. Белы журавель — гэта сімвал нашай памяці, які ўвасабляе свет і духоўнасць, а палёт гэтай птушкі сімвалізуе вызваленне.

 

Як і ў мінулыя гады ветэраны-афганцы наведалі праваслаўную царкву іконы “Усіх смуткуючых Радасць” і каталіцкі храм Узвышэння Святога Крыжа, дзе настаяцелі храмаў правялі богаслужэнні па загінуўшых у баявых дзеяннях і памерлых салдатах, а таксама памаліліся за здароўе і дабрабыт жывых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Працягам памятнага мерапрыемства стала сустрэча воінаў-афганцаў з педагагічным і вучнёўскім калектывамі сярэдняй школы №2. Былыя вайскоўцы дзяліліся з прысутнай аўдыторыяй успамінамі пра той час цяжкіх выпрабаванняў, праз якія кожнаму давялося прайсці. Вядучыя праграмы і вучні задавалі былым салдатам пытанні, цікавіліся, з якімі цяжкасцямі прыходзілася кожнаму з іх сутыкацца пры выкананні баявых заданняў. З болем у душы і сэрцы расказвалі яны пра гібель сваіх сяброў-саслужыўцаў, пра баявыя ўзнагароды і пра пачуццё спаўна выкананага ваеннага абавязку перад Радзімай.

Сучаснае пакаленне не павінна забываць трагедыю афганскай вайны. Усе мы павінны памятаць імёны тых, хто выканаў свой воінскі абавязак, рызыкаваў жыццём дзеля вялікай мэты — міру на зямлі.

Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_8400 (Копировать) IMG_8403 (Копировать) IMG_8405 (Копировать) IMG_8408 (Копировать) IMG_8409 (Копировать) IMG_8410 (Копировать) IMG_8411 (Копировать) IMG_8412 (Копировать) IMG_8417 (Копировать) IMG_8418 (Копировать) IMG_8423 (Копировать) IMG_8427 (Копировать) IMG_8433 (Копировать) IMG_8439 (Копировать) IMG_8441 (Копировать) IMG_8445 (Копировать) IMG_8447 (Копировать) IMG_8449 (Копировать) IMG_8451 (Копировать) IMG_8452 (Копировать) IMG_8453 (Копировать) IMG_8454 (Копировать) IMG_8455 (Копировать) IMG_8457 (Копировать) IMG_8458 (Копировать) IMG_8459 (Копировать) IMG_8460 (Копировать) IMG_8463 (Копировать) IMG_8470 (Копировать) IMG_8472 (Копировать) IMG_8474 (Копировать) IMG_8478 (Копировать) IMG_8479 (Копировать) IMG_8481 (Копировать) IMG_8486 (Копировать) IMG_8488 (Копировать) IMG_8490 (Копировать) IMG_8494 (Копировать) IMG_8499 (Копировать) IMG_8501 (Копировать) IMG_8502 (Копировать) IMG_8504 (Копировать) IMG_8509 (Копировать) IMG_8512 (Копировать) IMG_8513 (Копировать) IMG_8516 (Копировать) IMG_8518 (Копировать) IMG_8519 (Копировать) IMG_8520 (Копировать) IMG_8523 (Копировать) IMG_8526 (Копировать) IMG_8535 (Копировать) IMG_8537 (Копировать) IMG_8396 (Копировать) IMG_8398 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика