Гімназісты сустрэліся з горацкай паэтэсай Алесяй Цэван
19.02.2020
—
Разное
|
Вучні горацкай гімназіі сустрэліся з таленавітай зямлячкай, выкладчыкам БДСГА, членам літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, паэтэсай Алесяй Цэван.
Гутарку распачала Людміла Дзеружкова, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, якая пазнаёміла ўдзельнікаў гасцёўні з сучаснымі горацкімі паэтамі і пісьменнікамі, зборнікамі іх твораў. Жыццё чалавека шматграннае, часам непрадказальнае, але заўсёды цікавае і непаўторнае. Але кожны чалавек пачынаецца з той мясціны, дзе ён нарадзіўся, зрабіў першыя крокі. Таму вершы Алесі Цэван аб Радзіме гучалі асабліва цёпла і светла. Вучням было цікава пачуць успаміны аўтара пра яркія ўражанні з яе дзяцінства, разважанні пра тэндэнцыю сучаснай моладзі шукаць шчасця на чужых землях. Усхвалявала вучняў і пейзажная лірыка, бо, як адзначыла паэтэса, менавіта прырода – невычэрпная крыніца натхнення. Ажыўленую гутарку ў вучняў выклікалі вершы Алесі Дзмітрыеўны пра каханне і сэнс жыцця. Удзельнікі гасцёўні таксама паспрабавалі сябе ў майстэрстве напісання вершаў. Шчырая гутарка з паэтэсай абудзіла ў падлеткаў цэлы букет эмоцый і пачуццяў, жаданне і далей запрашаць да сябе ў госці мастакоў слова.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Таццяна Конышава і Алена Шкуратава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучні горацкай гімназіі сустрэліся з таленавітай зямлячкай, выкладчыкам БДСГА, членам літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, паэтэсай Алесяй Цэван. ...
|
|