Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у "Яслі-сад №20 г. Брэста”
22.02.2020 12:40
—
Разное
|
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №20 г. Брэста” дзень атрымаўся насычаным на мерапрыемствы. У ім удзельнічалі выхаванцы ўсіх узроставых груп, іх бацькі і педагагічныя работнікі дзіцячага сада. Пачаўся Дзень роднай мовы з таго, што выхавальнікі дашкольнай адукацыі на ўваходзе ў дзіцячы сад віталі дзяцей і бацькоў па-беларуску. “Моўны” дзень быў працягнуты музычным святам “Гучы родная мова!”, сіламі выхаванцаў сярэдняй групы (выхавацель дашкольнай адукацыі Лаўранчук Т.У., музычны кіраўнік Салаўева В.А.). Падчас свята гучалі беларускія песні, вершы, загадкі, дзеці падрыхтавалі інсцыніроўку беларускай казкі “Пых”.
Брэсцкая лялечніца і пісьменніца Вольга Сандрыкава з сапраўднай батлейкай завітала ў госці да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №20 г. Брэста”. Глядзячы прадстаўленне, дзеці апынуліся ў чароўным свеце казкі. Усюды панавалі дзіцячы смех, шум і весялосць.
Асаблівую цікавасць у выхаванцаў і іх бацькоў выклікала тэматычная фотозона, абсталяваная ў музычным зале дашкольнай установы.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|