Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў структуры Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў. 21.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў структуры Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў

27.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На пасады ў гэтых ведамствах назначаны новыя першыя намеснікі. Сяргей Церабаў, раней начальнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, назначаны першым намеснікам старшыні КДБ. У сваю чаргу ўпраўленне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі назначаны Генадзь Казакевіч. Да гэтага часу ён кіраваў галоўным упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.


Аляксандр Лукашэнка не абмежаваўся фармальнай працэдурай назначэння, а падрабязна распытаў кіраўнікоў Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, МУС, КДБ, саміх назначаных аб сітуацыі ў курыруемых сферах, ступені кампетэнцыі, папярэднім вопыце. Галоўнае, чаго заўсёды патрабуе кіраўнік дзяржавы, — гэта падбор кіруючых кадраў на альтэрнатыўнай аснове.

“Гэтыя кандыдаты правераны. Нейкіх акалічнасцей, якія перашкаджаюць назначэнню, няма, таварыш Прэзідэнт”, — адрапартаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.

На завяршэнне Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму запрасіў на гэтыя кадравыя назначэнні кіраўнікоў КДБ і МУС. Пытанне ў асаблівай значнасці пасады першага намесніка, які пры неабходнасці павінен мець дастатковыя кампетэнцыі, каб узначаліць ведамства. Прэзідэнта яшчэ раз запэўнілі, што ўсіх прапанаваных кіраўнікоў рыхтавалі загадзя і менавіта з такім прыцэлам. “Ад зямлі і на перспектыву”, — ахарактарызаваў падыход да падбору кадраў Андрэй Раўкоў.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасады ў гэтых ведамствах назначаны новыя першыя намеснікі. Сяргей Церабаў, раней начальнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, назначаны першым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика