Продукция Осиповичского филиала ОАО «Бабушкина крынка» — в числе лучших
28.02.2020
—
Разное
|
І сабе, і людзямПрадукцыя холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” выклікала сапраўдны фурор на 27-й Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і сыравіны для іх вытворчасці “Прадэкспа-2020”. Увогуле, малакаперапрацоўшчыкі Прыдняпроўскага краю ў галоўнай галіновай выставе Расійскай Федэрацыі ўдзельнічаюць даўно і заўсёды вынікова, аднак атрыманыя сёлета 17 залатых медалёў і 6 прэстыжных званняў — гэта новы ўзровень. Да “Бабушкінай крынкі” столькі ўзнагарод беларускія кампаніі не атрымлівалі. Дарэчы, свой тавар на суд прыдзірлівых экспертаў прада-ставілі 2 600 кампаній з 70 краін, якія ўжо працуюць ці маюць намер працаваць на расійскім рынку. Зроблены прафесіяналамі выбар сведчыць аб высокай якасці прадукцыі “Бабушкінай крынкі” і адпаведнасці яе спажывецкіх характарыстык запатрабаванням спажыўцоў. За гэта холдынг і атрымаў званне “Лепшае прадпрыемства-2020”. Сярод адзначаных тавараў тры вырабляюцца ў асіповіцкім філіяле холдынга. У намінацыі “Лепшы прадукт-2020” сыр “Сулугуні” 45% атрымаў залаты медаль. Адным з лепшых інавацыйных прадуктаў стала сыроватка дэмінералізаваная СД-50. А Залатой зоркай у конкурсе на лепшы інавацыйны прадукт адзначаны сыр “Таllеgio” 45%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І сабе, і людзям Прадукцыя холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” выклікала сапраўдны фурор на 27-й Міжнароднай выставе прадуктаў...
|
|