Руководитель «Осиповичигазстрой» рассказывает о работе предприятия. 21.by

Руководитель «Осиповичигазстрой» рассказывает о работе предприятия

28.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Поспех прадпрыемства — гарантыя дабрабыту сям’і”

Так лічыць дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асіповічыгазбуд» Аляксандр Пацкевіч

«Сёння арганізацыя — надзейны партнёр у сферы комплексу работ па будаўніцтве газаправодаў, цеплатрас і іншых інжынерных сетак»

— На рынку такіх паслуг — больш за 25 гадоў, кваліфікаваных спецыялістаў хапае, сучасная тэхніка ў наяўнасці, здаём аб’екты своечасова, таму заказчыкі і давяраюць. Сярод дзесяці даччыных прадпрыемстваў, якія ўвахо-дзяць у ААТ “Белгазбуд”, наша заўсёды ў авангардзе: не раз станавіліся лаўрэатамі конкурсу “Лепшы прадпрымальнік Магілёўскай вобласці”, пераможцамі рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтваў за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні прагнозных паказчыкаў. Вось і летась паспяхова справіліся з планавымі лічбамі. Пабудавана амаль 42 кіламетры розных інжынерных сетак. Асвоена прыкладна 12,5 мільёна рублёў. У ліку значных аб’ектаў — будаўніцтва газаправода высокага ціску ў адным са сталічных раёнаў, рэканструкцыя магістральнага газаправода Мазыр-Брэст, падключэнне да блакітнага паліва 201 жылога дома. Работы вядуцца па ўсёй рэспубліцы. Сярод заказчыкаў — “Магілёўаблгаз” і яго філіялы, “Мінскаблгаз”, “Мінскгаз”, “Магілёўэнерга”, “Захад-транснафтапрадукт”, наша “Капітальнае будаўніцтва”.

“Галоўны рэсурс, які дазваляе рухацца наперад нядрэннымі тэмпамі, — гэта, безумоўна, людзі”

— У спісе працаўнікоў таварыства 83 чалавекі. Прычым многія з іх шчыруюць тут больш за 20 гадоў. Цякучасці кадраў амаль няма. Работнікі трымаюцца за свае працоўныя месцы, бо разумеюць, што ў нас стабільна і надзейна, заробак — вышэй раённай сярэднестатыстычнай лічбы. Калектыў дружны і згуртаваны. Добра зарэкамендавалі сябе прарабы Мікалай Кур’яновіч, Уладзімір Цюнін, Яўгеній Шардыка, Аляксандр Тамковіч, намеснік начальніка планава-тэхнічнага аддзела Мікалай Андрыевіч, машыністы экскаватара Анатолій Карніцкі, Віктар Ломаць, Сяргей Муха, мантажнік Андрэй Казусёнак, электрагазазваршчыкі Сяргей Тураў і Уладзімір Мельнік. З інжынерна-тэхнічных работнікаў адзначу інжынера Ірыну Жордачкіну, бухгалтара Вольгу Тарасевіч.


“Усялякі кіраўнік будуе планы, намячае задачы, удзяляючы найбольшую ўвагу стратэгічным пытанням”

— У прыярытэце, як і заўсёды, застаецца павышэнне вытворчасці працы, што дазваляе перамагаць у тэндарах, у якіх удзельнічаюць сур’ёзныя профільныя арганізацыі. Выйграць такі вытворчы бой — справа нялёгкая. Заказчыкі прад’яўляюць сёння высокія патрабаванні да выканаўцаў работ. Аднак наяўнасць на дадзены момант аб’ектаў, дзе можна ўбачыць асіповіцкіх “газбудаўцаў”, гаворыць аб тым, што мы на правільным шляху. Мяркуйце самі. Нядаўна ўсяго за 4 тыдні газіфікавалі Верайцы, хаця па ўмовах дагавора работу павінны былі выканаць за паўтара месяца. Стараемся карыстацца прынцыпам: калі хочаш спрацаваць з прыбыткам — скараці тэрмін будаўніцтва. Зараз вядзём пракладку 2-кіламетровага магістральнага газаправода да Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. Плюс падвядзенне блакітнага паліва ў дамы жыхароў вёсак Слабада, Казуліцы, Любонічы Кіраўскага раёна. У планах таксама рэканструкцыя цеплавых сетак па вуліцы Першамайскай нашага горада і іншыя віды работ, звязаныя з добраўпарадкаваннем райцэнтра. Верыцца, што тыя добрыя працоўныя традыцыі, якія адрозніваюць калектыў прадпрыемства, і надалей будуць спрыяць нашай стабільнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Поспех прадпрыемства — гарантыя дабрабыту сям’і” Так лічыць дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Асіповічыгазбуд» Аляксандр Пацкевіч «Сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика