У Воранаве спявалі, танцавалі, зіму праважалі
29.02.2020
—
Разное
|
Пакуль арганізатары рыхтаваліся да святкавання Масленіцы, зіма сыпанула зранку снегам. Дала зразумець — не хоча саступаць вясне месца, хоць і была ў гэтым годзе лагоднай. Але настойлівае вясновае сонца перамагло непагадзь акурат перад пачаткам дзейства на плошчы. Песні, танцы, спальванне на вогнішчы пудзіла канчаткова аслабілі пазіцыі Зімы-матухны. Пара ўжо развітвацца! Сапраўды “блінным” зрабілі гэта свята работнікі клубных устаноў раёна. Сімвалічную страву на сваіх падворках яны прапанавалі з розным начыненнем. На сталах красаваліся бліны з маслам, мёдам, варэннем, тварагом і яйкам, а яшчэ можна было паспрабаваць іх з грыбамі, салам і паляндвіцай. Пульхныя і вельмы смачныя атрымаліся яны ў руплівых гаспадынь. Нацкія жанчыны нават блінны нарад “пашылі” для лялькі. Клікаць вясну воранаўцам дапамагалі артысты: народны ансамбль “Каханачка” з Ліды і мясцовыя творчыя калектывы. Вольга ВАРАБ’ЁВА. Фота Алега БЕЛЬСКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль арганізатары рыхтаваліся да святкавання Масленіцы, зіма сыпанула зранку снегам. Дала зразумець — не хоча саступаць вясне месца, хоць і была ў гэтым годзе...
|
|