Запрет на ловлю щуки, ограничение продаж некоторых лекарств, переход на летнюю резину: что изменится в стране с 1 марта
01.03.2020
—
Разное
|
Сустракаем вясновыя навацыі Сёлета лютыя маразы нас абмінулі, але ўсё роўна прыход вясны, які зацягнуўся на адзін дзень з-за «асаблівага» высакоснага года, усе чакаюць з нецярпеннем. А разам з сакавіком адбудуцца і некаторыя змены. Якія менавіта, даведалася карэспандэнт «Р». Аматарам рыбалкі давядзецца ўлічыць: з першага дня вясны ў большасці рэгіёнаў (акрамя Віцебскай вобласці) краіны пачне дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака. Вольга Грамовіч, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, патлумачыла, чаму: — Ёсць перыяды, калі гэты від знаходзіцца пад асаблівай аховай, а менавіта — падчас нерасту. Ёсць змены і ў сістэме аховы здароўя, а менавіта — У БДУ павысяцца кошты на навучанне — у сярэднім на 12 працэнтаў. Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, «гэта робіцца з мэтай прывядзення яе ў адпаведнасць з рэальнымі затратамі на кошт навучання». У БНТУ цэны на атрыманне адукацыі таксама стануць больш — прыкладна на 7 працэнтаў, а ў БДЭУ — на 3—5 працэнтаў. І, напрыканцы, навіна для аўтамабілістаў: з першага дня сакавіка можна «пераабуцца» з зімовай гумы на летнюю. Тым больш спрыяюць гэтаму і ўмовы надвор’я —галалёдзіцы, гавораць метэаролагі, не прадбачыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустракаем вясновыя навацыі Сёлета лютыя маразы нас абмінулі, але ўсё роўна прыход вясны, які зацягнуўся на адзін дзень з-за «асаблівага» высакоснага года, усе... |
|