Паўлінка, Васіль Дзятлік, Ганна Чарнушка, Аляксандр Гарлахвацкі – з усімі гэтымі героямі і з іх аўтарамі мы сустрэліся яшчэ ў школе. Адны з нас болей не звярталіся да гэтых твораў беларускай класікі, іншыя перачытвалі гэтыя кнігі ў сталым узросце і ўжо мелі іншыя ўражанні.
Мы б хацелі ўзгадаць аўтараў і прапанаваць патраціць некалькі вечароў, каб перачытаць творы, знакавыя для беларусаў, у якіх так выдатна апісана наша жыццё, нацыянальны характар і менталітэт. Магчыма, вы ўбачыце свет такім, якім і хацеў паказаць яго аўтар, а не школьная настаўніца. Ваш асабісты вопыт па-іншаму дапаможа ўспрымаць перажыванні герояў і ацаніць талент майстраў беларускага слова.
Давайце праверым, наколькі добра вы ведаеце родную літаратуру. Невялічкі тэст, падрыхтаваны рэдакцыяй «АіФ», дапаможа вам хутка асвяжыць веды.