Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 беларусаў, якім споўні-лася 14 гадоў. Яны прыехалі ў сталіцу напярэдадні з розных рэгіёнаў краіны. Нягледзячы на юны ўзрост, яны ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, праявілі неардынарныя здольнасці ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах.
Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў кожнаму навучэнцу пашпарт, адзначыўшы, што атрыманне гэтага дакумента ва ўсе часы ўспрымалася як першы крок у дарослае жыццё.
“Я ўпэўнены: самыя вялікія перамогі ў вас яшчэ напера-дзе. Пры гэтым дзяржава паклапацілася, каб перад вамі былі адкрыты ўсе дарогі. І толькі ад асабістай мэтанакіраванасці, упартасці і працавітасці залежыць, якіх вышынь вы і вашы равеснікі зможаце дасягнуць у будучым. У вашай асобе бачу новую, пазітыўную, таленавітую і па-добраму амбіцыйную Беларусь. Верце ў сябе, верце, што калі вы ідзяце наперад, то вам абавязкова дапамогуць і, як правіла, на вашай роднай зямлі, у вашай Беларусі”, — звярнуўся да маладых грамадзян краіны Прэзідэнт.
БелТА.