У суботу чакаецца дождж з мокрым снегам, а пад вечар мароз
13.03.2020 14:10
—
Разное
|
БЕЛТА У суботу, 14 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты. Уначы па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы будзе ад -4 да +2. Удзень чакаецца 0...+6, аднак на працягу дня тэмпература паветра панізіцца да 1-5 градусаў марозу. У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, уначы парывісты, па ўсходзе — месцамі моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 4-9 градусаў марозу, удзень будзе ад -1 па паўночным усходзе да +7 па паўднёвым захадзе краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 14 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі —...
|
|