Гісторыя Хатыні — аголеная памяць беларусаў. 21.by

Гісторыя Хатыні — аголеная памяць беларусаў

22.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


У трагічны чорны дзень 22 сакавіка 1943 года нацыстамі была спалена вёска Хатынь. 149 чалавек, з іх 75 дзяцей.

Чорны дым Хатыні, крывавы прысак Шунёўкі, Росіцы, Шавулічаў, Алы, Борак, Пераходаў… Колькі іх было! А колькі людскіх душ — старых, кабет, юнакоў, дзяцей! Колькі? Памяць пра нашы незлічоныя ахвяры ў камянях Хатыні, у помніках і мемарыялах. Бо кожны, хто прыходзіць сюды, забірае з сабою, нават не усведамляючы гэтага, маленькі агеньчык вялікай памяці беларускага народа. Пякучы боль Хатыні — гэта боль усёй Беларусі.

Спачатку была вёска Велье, што на Віцебшчыне. Там, як і ў сотнях беларускіх вёсках, гітлераўскія каты спалілі жывымі людзей. Разам з дзецьмі. Менавіта на гэтым месцы у 1966 годзе нарадзілася ідэя ўвасобіць у велічным помніку памяць аб знішчаных людзях.

На думку тагачаснага першага сакратара ЦК кампартыі Беларусі Пятра Машэрава, ажыццявіць праект трэба было як мага бліжэй да сталіцы: Сёмкаў Гарадок, Дальва, Хатынь, іншыя месцы, дзе адбываліся трагедыі. Абрана была Хатынь…

У кожнага народа ёсць месца, якое з’яўляецца яго сімвалам, месцам нацыянальнага пакланення, прымірэння, памяці. У беларускага народа —гэта Хатынь. Назва беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў ХХ стагоддзі.

На гэтай пляцоўцы, дзе сёння схілілі свае галінкі белыя бярозы, больш 50 гадоў таму быў запалены Вечны агонь. Ішлі гады, міналі дзесяцігоддзі. Але не спынялася людская плынь, што цякла і цячэ да гэтага месца. Кіраўнікі дзяржаў, звычайныя грамадзяне, кіраўнікі партый і грамадскія актывісты, святары і вайскоўцы, ветэраны вайны і маленькія дзеці — шмат каго бачыла “Хатынь” за гэты час. Мемарыял з самага пачатку зрабіўся народным, нацыянальным. Не па форме, але па духу. Сюды, на “Могілкі спаленых вёсак”, прыязджалі людзі з раёнаў, садзіліся на сімвалічныя магілы. З простых торбачак даставалі выпіўку і закуску, паміналі загінуўшых землякоў, з’язджалі. Гэтыя людзі захоўвалі памяць. І тую перадалі сваім сынам і ўнукам, сваім нашчадкам.

Хоцін, Хотынь, Хатынь… Назва беларускай вёскі на працягу паловы тысяч гадоў мянялася некалькі раз. Але, як і спрадвеку, тут жылі людзі, сеялі жыта, расцілі дзяцей. Ствараліся і знікалі дзяржавы і імперыі, не раз вораг выпальваў хатынскую зямлю. Сталася так, што гісторыя непрыкметнай вёскі Хатынь шмат у чым падобная на вялікую гісторыю Беларусі.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трагічны чорны дзень 22 сакавіка 1943 года нацыстамі была спалена вёска Хатынь. 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Чорны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика