Беларускамоўны дзень у музычных гульнях ладзіўся ў дзіцячым садку № 7. 21.by

Беларускамоўны дзень у музычных гульнях ладзіўся ў дзіцячым садку № 7

24.03.2020 21:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы” на мінулым тыдні прайшоў беларускамоўны дзень.


На працягу дня з музычнай залы даносілася вяселая і рытмічная музыка, якая падымала настрой усім, хто яе чуў. І  гэта нездарма, бо гэты дзень быў прысвечаны беларускаму фальклору праз музычную дзейнасць.


Вядома ж, у нашай установе вялікае месца займае музычная гульня. Яна фарміруе рысы асобы дзіцяці, уплывае на яго паводзіны, выхоўвае пачуццё дружбы, калектывізму, развівае яго разумовыя і творчыя здольнасці. Гульня прыносіць радасць і з’яўляецца неад’емнай часткай дзейнасці выхаванцаў.


Музычны кіраўнік Людміла Іосіфаўна падабрала рэпертуар фальклорнага характару і правяла з дзецьмі розных узроставых груп шэраг народных музычных гульняў.


Перад кожнай гульнёй выкладчыца расказала дзецям пра беларускі народз, яго гісторыю і традыцыі. Так, з выхаванцамі першай малодшай групы № 3 была праведзена музычная гульня “Ау-у-у!”, дзякуючы якой у маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак  развіліся  спрыт, асцярожнасць. А элемент спаборніцтва ў гульні “Арэлі” прыцягнуў дзяцей другой малодшай групы № 2, стварыўшы пэўны настрой.


Вельмі спадабаўся дзецям малодшай групы беларускі танец “З хустачкамі”. Напеўны, лёгка запамінальны матыў спрыяў развіццю ў дзяўчат і хлопчыкаў музычнай памяці, слыху, а таксама выхаванню любові да беларускай музыкі.

З цікаўнасцю і радасцю дзеці старэйшай групы № 1 гулялі ў музычныя гульні “Карагод” і “Гарлачык”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі танцавльныя рухі пад тэкст песні. А выхаванцам старэйшай спецыяльнай групы гульня-драматызацыя  “Саўка ды Грышка” прынесла  шмат гумару, жарту і, вядома, добры настрой. На працягу гульні дзеці пелі, танчылі і дзьмулі ў дудку.

Акрамя гэтага, выхавацелі ў кожнай узроставай групе на працягу дня чыталі дзецям беларускія народныя казкі, вадзілі карагодныя гульні з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, прыпеўкамі, пацешкамі, лічылкамі.

Шахрай Таццяна Іванаўна, загадчык ДУА “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы”

(Visited 54 times, 54 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы” на мінулым тыдні прайшоў беларускамоўны дзень. На працягу дня з музычнай залы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика