У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне
26.03.2020 12:20
—
Разное
|
Беларусь, сакавік 2020-га / Reuters У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне. Сіноптыкі У пятніцу, 27 сакавіка, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -7 градусаў (на Віцебшчыне месцамі да -9), удзень — ад +9 да +15. Без ападкаў будзе і ў суботу, 28 сакавіка. У начныя гадзіны прагназуецца ад -4 да +3 градусаў (месцамі — да -6), у дзённыя — 10-15 цяпла (на Брэстчыне — да +17). Пахаладанне пачнецца з нядзелі, 29 сакавіка. Удзень пройдуць дажджы. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да +6, у дзённыя — ад +7 да +14. У панядзелак, 30 сакавіка, дажджы працягнуцца, да іх дадасца мокры снег. Уначы будзе ад -1 да +6 градусаў (на паўночным захадзе, адкуль прыйдзе ў Беларусь халоднае паветра, прагназуецца 2-5 марозу), удзень — ад -1 да +6 (на Гомельшчыне — да +12). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў аўторак, 31 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь, сакавік 2020-га / Reuters У Беларусі зноў чакаецца пахаладанне. Сіноптыкі кажуць, што прычынай змены надвор'я стане халоднае паветра, якое ідзе ў нашу краіну з... |
|