У Нясвіжскім парку —новыя шпакоўні. 21.by

У Нясвіжскім парку —новыя шпакоўні

26.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Нясвіжчыне праходзіць штогадовая веснавая акцыя “Сустракаем крылатых сяброў”.


 

Яе арганізатары і ўдзельнікі — Нясвіжская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і навучэнцы ўстаноў адукацыі рэгіёна.

“Новабудоўлі” ўжо з’явіліся ў гарадскім парку. Юныя “архітэктары” паклапаціліся, каб жытло для птушак было не проста зручным, але і прыгожым. Шпакоўні зроблены  з выдумкай, аздоблены прыроднымі матэрыяламі, распісаны фарбамі, і таму прыцягваюць увагу наведвальнікаў паркавай зоны.


Будаўніцтва  домікаў для птушак працягваецца. З цягам часу шпакоўні плануецца ўстанавіць у лясных масівах Клецкага лясгаса,  “навасёлы” з’явяцца ў прыдарожнай лесапаласе ў Гарадзейскім накірунку. А пакуль птушынымі домікамі з фантазіямі дзяцей можна палюбавацца пры ўваходзе ў парк. А ў чэрвені, у рамках 18-га раённага экалагічнага форуму, аўтары самых цікавых работ будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Нясвіжчыне праходзіць штогадовая веснавая акцыя “Сустракаем крылатых сяброў”.   Яе арганізатары і ўдзельнікі — Нясвіжская інспекцыя прыродных рэсурсаў і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика