Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі. 21.by

Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі

30.03.2020 15:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

31 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым усходзе пройдзе снег, а ўдзень па захадзе краіны прагназуюць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе — парывісты. 

Уначы будзе 3-9 градусаў марозу, удзень чакаецца 1-7 вышэй за нуль.

1 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Удзень па поўначы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць -2...-8, па паўднёвым усходзе пры праясненнях будзе да 10 ніжэй за нуль. Удзень пацяплее да +2...+9.

У чацвер, 2 красавіка, чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. Часам будуць ападкі — мокры снег, дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Уначы будзе ад -3 да +3, удзень чакаецца 4-10 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА 31 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.  Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым усходзе пройдзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика