19 полацкіх пажарных — на каранціне з падазрэннем на каранавірус
30.03.2020 18:13
—
Разное
|
![]() Полацкая пажарная часць / planetabelarus.by У аднаго з супрацоўнікаў Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС пацвердзілі заражэнне COVID-19. Такую інфармацыю паведаміла Еўрарадыё крыніца ў МНС. Мужчына цяпер знаходзіцца на лячэнні ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Пасля таго як яго мазок на каранавірус даў станоўчы вынік, на каранцін адправілі 19 ратавальнікаў. Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі каментаваць гэтую інфармацыю адмовіўся: "Гэта асабістая інфармацыя пра стан здароўя. Нават калі б гэта было так, я б не змог гэтыя звесткі ні пацвердзіць, ні абвергнуць". На медыцынскую таямніцу спаслаліся таксама ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Полацкая пажарная часць / planetabelarus.by У аднаго з супрацоўнікаў Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС пацвердзілі...
|
|