Мікалай Дземенчук: “Зжыўся з працай на роднай зямлі…”. 21.by

Мікалай Дземенчук: “Зжыўся з працай на роднай зямлі…”

01.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры дзесяцігоддзі на адным працоўным месцы і адзіны запіс у працоўнай кніжцы – такое можна сустрэць не так ужо часта. Тым больш – у сельскай гаспадарцы, якая патрабуе максімальнай аддачы. Вадзіцеля ААТ “Пакроўскі” Мікалая Дземенчука у свой час гэта не напалохала. Ён заўважае: менавіта праца на роднай зямлі прынесла яму простае чалавечае шчасце.


Мікалай Дземянчук падчас нарыхтоўкі кармоў на малочна-таарныя фермы. Фота Дзмітрый БЯЛОЎ

Першае знаёмства з грузавымі машынамі адбылося яшчэ ў школе – атрымаў вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “С” у вучэбна-вытворчым камбінаце, – успамінае Мікалай Мікалаевіч. – Гісторыя знайшла свой працяг у арміі, дзе я быў вадзіцелем бронетранспарцёра.

Пасля Мікалай Дземенчук трапіў у Афганістан – ён служыў пагранічнікам на таджыка-афганскай граніцы, прымаў удзел у баявых дзеяннях, быў сведкам вываду войскаў… Сёння аб гэтым нагадваюць узнагароды, сярод якіх – медаль “За адвагу”. Аднак успамінаць аб гэтым Мікалай Мікалаевіч не любіць. Куды больш ахвотна расказвае пра мірнае жыццё.

У калгас прыйшоў пасля службы ў арміі ў 1989 годзе. Калі атрымаў свой першы “ГАЗ-53”, хутка зразумеў – для таго, каб машына радавала, у яе трэба ўкладаць душу. Калі ёсць жаданне, на зямлі можна жыць, працаваць і зарабляць.

Простыя, але трапныя словы – важкія і правільныя думкі, якія стаяць за імі. Мікалай Дземянчук ведае, аб чым гаворыць, ён – прадстаўнік цэлай аграрнай дынастыі. Тут, у гаспадарцы працавалі яго бацькі, у вёсачцы Ляскова не адно стагоддзе шчыравалі на зямлі продкі. Яго работа не заканчваецца круглы год – нарыхтоўка кармоў, унясенне ўгнаенняў, уборка збожжа, кукурузы, цукровых буракоў… У ААТ “Пакроўскі” Мікалай Мікалаевіч знайшоў і сваю жонку Ларысу Васільеўну, родам з суседняй вёскі Бяроза. У 2003 годзе сям’я атрымала дом, які ў хуткім часе прыватызавала. Тут нарадзіліся і выраслі дзеці. Як адзначае Мікалай Дземенчук, жыцця ў горадзе ён сабе не ўяўляе – зжыўся з работай, з людзьмі і з вясковым укладам.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Дземенчук: “Зжыўся з працай на роднай зямлі…”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика