УКП “ЖЫЛКАМГАС” ПРАВОДЗІЦЬ САНІТАРНУЮ АПРАЦОЎКУ. 21.by

УКП “ЖЫЛКАМГАС” ПРАВОДЗІЦЬ САНІТАРНУЮ АПРАЦОЎКУ

10.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кіраўскім раёне працягваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку, недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, мінімізацыю рызыкі захворвання COVID-19.
У гэтым напрамку працуюць і ўва УКП “Жылкамгас”. Як адзначыў в.а. дырэктара камунальнага прадпрыемства Сяргей Марцючэнка, на дадзены момант узмоцнены работы па дэзінфекцыі месцаў агульнага карыстання, якія знаходзяцца на балансе УКП “Жылкамгас”.
Спецыяльна абучаныя і праінструктаваныя работнікі ажыццяўляюць санітарную апрацоўку пад’ездаў шматпавярховых дамоў, інтэрнатаў, праводзяць санітарную ачыстку дзіцячых пляцовак.
Па стане на сённяшні дзень работнікамі УКП “Жылкамгас” апрацоўка праведзена ва ўсіх 6 інтэрнатах. У 99 пад’ездах з дапамогай апырсквальніка апрацаваны сцены, лесвічныя пралёты і поручні, падлога.
Прыбіральшчыцы апрацоўваюць дызенфіцыруючым растворам дзверы і дзвярныя ручкі, вокны і падаконнікі, паштовыя скрыні.
Спецыялісты, якія працуюць з дэзсродкамі, забяспечаны маскамі, пальчаткамі, спецадзеннем і рэспіратарамі.
Усе работы выконваюцца з захаваннем рэкамендацый і рэгламентаў санітарна-эпідэміялагічных службаў.
Па словах Сяргея Марцючэнкі, камунальнікі поўнасцю забяспечаны неабходнай колькасцю дэзынфіцыруючых сродкаў для правядзення санітарнай апрацоўкі жыллёвага фонду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіраўскім раёне працягваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку, недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, мінімізацыю рызыкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика