На зямлі не старацца – без ураджаю застацца. 21.by

На зямлі не старацца – без ураджаю застацца

13.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працаўнікі КСУП “Барчыцы-агра” зладжана вядуць пасяўную кампанію.
Па стане на 9 красавіка бягучага года ў гаспадарцы яравымі збожжавымі засеяна 289 гектараў. Аб ходзе веснавых палявых работ нам расказаў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Ядчанка.


Генадзь Волас

Актыўнымі тэмпамі ў “Бар­чыцах-агра” вядзецца ўвесь комплекс палявых работ. Уладзімір Міхайлавіч нацэльвае працаўнікоў на тое, што запланаваны аб’ём трэба выканаць не толькі хутка, у аптымальныя тэрміны, але і якасна, па-гаспадарску. За 18 год, на працягу якіх ён узначальвае прадпрыемства, цвёрда ўпэўніўся, што, каб атрымаць добры ўраджай, трэба вельмі пастарацца.
Засейвае сельскагаспадрчыя палеткі яравымі збожжавымі культурамі Генадзь Волас. Ужо шмат год запар ён шчыруе ў гэтай гаспадарцы, і ўвесь час – на добрым ліку ў кіраўніцтва. Уладзімір Ядчанка адзначыў, што такія працаўнікі, як Генадзь Аляксандравіч – на вагу золата. Яго справа высока ацэнена — узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
Для сейбіта немалаважная бесперабойная дастаўка пасяўнога матэрыялу: чакаць, пакуль падвязуць збожжа, няма часу. Гэты ўчастак работы давераны Валерыю Каліноўскаму (на здымку). Да пачатку сяўбы ён разам з Сяргеем Гарулёвым і Сяргеем Гушчыным шчыраваў на ўнясенні ў глебу арганічных угнаенняў. На пагрузцы быў задзейнічаны Сяргей Лебедзеў. Усю арганіку – а сёлета яе 20700 тон – механізатарскі атрад ужо ўнёс.
Вядзецца падкормка азімых культур, якім пасля “зімоўкі” патрабуецца падтрымка. Земляробы гаспадаркі ўнеслі арганічныя ўгнаенні на плошчы 740 га, дзе растуць азімыя збожжавыя, па першаму разу, таксама падкармілі 139 га свірэпіцы і 220 га рапсу. На момант нашага прыезду, 7 красавіка, вялі другую падкормку азімых збожжавых.
Акрамя вышэй адзначанага Юрый Фралоў рыхтуе плошчы для пасеваў, Сяргей Волас, брат Генадзя Аляксандравіча заняты ўзворваннем глебы.



Валерый Каліноўскі

Падводзячы вынік нашай гутаркі, Уладзімір Ядчанка падкрэсліў, што ўсе веснавыя палявыя работы ў гаспадарцы ідуць сваёй чаргой. Тут добра ведаюць: зараз трэба не проста пасеяць зерне ў глебу, а ўкласці ў зямлю сваю душу, максімум сіл і часу, тады будзе станоўчы рэзультат – гэта праверана не адным годам напружанай адказнай працы ўсяго калектыву КСУП “Барчыцы-агра”. Здаецца, старшыня з такім важкім працоўным стажам за плячамі ўжо навучыўся разумець зямлю і ведае, калі яна гатова прымаць першае зерне, каб даць добры ўраджай.
Яўгенія Бялько.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаўнікі КСУП “Барчыцы-агра” зладжана вядуць пасяўную кампанію. Па стане на 9 красавіка бягучага года ў гаспадарцы яравымі збожжавымі засеяна 289...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика