Спаленую вёску ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры
15.04.2020 20:04
—
Разное
|
![]() Вёска пасля пажару і візіту марадзёраў / sk.gov.by Спаленую вёску Нарчы ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры. Яны скралі каля 600 кг металу. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу, "Гродзенская праўда" са спасылкай на абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Здарэнне . Адзін з мясцовых жыхароў паліў на сваім падворку сухую траву і не заўважыў, што распачаўся пажар. У вёсцы згарэў 21 дом з 24-х. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. У Нарчы стала жылі толькі чатыры сям'і. У дачыненні пенсіянера распачалі крымінальную справу. Што забралі марадзёры на пажарышчах? Металічныя слупы, сельскагаспадарчую тэхніку, розныя металічныя рэчы. Страты ацанілі на суму 180 рублёў. Міліцыя шукае зламыснікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска пасля пажару і візіту марадзёраў / sk.gov.by Спаленую вёску Нарчы ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры. Яны скралі каля 600 кг металу. Па факце крадзяжу...
|
|