Створаны страхавы прафсаюзны фонд. 21.by

Створаны страхавы прафсаюзны фонд

20.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда расказаў аб механізмах страхавання работнікаў устаноў аховы здароўя.

Страхавы фонд створаны пры прафсаюзе работнікаў аховы зда-роўя. Матэрыяльная дапамога ў залежнасці ад ступені цяжкасці захворвання складзе ад Br600 да Br5 тыс.

“Сёння створаны страхавы прафсаюзны фонд і мы пачынаем выплату матэрыяльных кампенсацый тым медыцынскім работнікам, якія знаходзіліся непасрэдна ў кантакце з хворымі на каранавірус і самі захварэлі. Медыцынскія работнікі выконваюць свой абавязак, наш святы абавязак — падтрымаць іх у гэтай сітуацыі, — адзначыў Міхаіл Орда. — Прэзідэнт падтрымаў гэту работу прафсаюзаў. Правілы фонду вызначаюць, што няма непатрэбнай бюракратыі і нейкіх прамаруджванняў. Каб атрымаць грашовую кампенсацыю, неабходна запоўніць        заяву ад прафсаюзнай арганізацыі медыцынскай установы з прыкладаннем лістка непрацаздольнасці.” Старшыня ФПБ падкрэсліў, што сродкі будуць пералічвацца аператыўна без затрымак і якіх-небудзь пасрэднікаў.

“Адначасова мы ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях стварылі касы ўзаемадапамогі. Іх работа найперш накіравана на членаў прафсаюза, у якіх складваецца цяжкі матэрыяльны стан у сувязі з прастоем арганізацый, заводаў, прадпрыемстваў. Сёння неабходна аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу,” — дадаў Міхаіл Орда.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда расказаў аб механізмах страхавання работнікаў устаноў аховы здароўя. Страхавы фонд створаны пры прафсаюзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика