У Гродне з-за задымлення з будынка сярэдняй школы № 31 эвакуявалі 350 чалавек, а сярод іх 295 вучняў. Здарэнне адбылося раніцай 21 красавіка. Як паведамляе прэс-служба МНС, на момант прыезду ратавальнікаў на першым паверсе школы ў памяшканні кухні яшчэ было невялікае задымленне.
Высветлілася, што там праводзіліся рамонтныя працы. Пры дэмантажы паветравода сістэмы вентыляцыі выкарыстоўваўся газавы разак. Унутры канструкцыі адбылося ўзгаранне адкладаў пылу і тлушчу. Яго здолелі ліквідаваць самі рабочыя.
Пасля эвакуацыі / grodno.mchs.gov.by У Гродне з-за задымлення з будынка сярэдняй школы № 31 эвакуявалі 350 чалавек, а сярод іх 295 вучняў. Здарэнне адбылося раніцай 21...