У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю
03.05.2020 20:42
—
Разное
|
Любові Будкевіч было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, але апошнім часам была на пенсіі. Жанчыне стала кепска яшчэ ў канцы сакавіка. З1 сакавіка з ацёкам лёгкіх яе забралі ў Камянецкую раённую бальніцу. А 15 красавіка перавялі ў Брэст. Спачатку ў пульманалагічнае аддзяленне, а потым — у рэанімацыю. Не стала спадарыні Будкевіч 1 мая. Пра гэта «НН» расказаў яе муж Іван.
«Я не буду сцвярджаць: быў там каранавірус ці не было. Кажу толькі пра тое, што мне сказалі па тэлефоне. Я падпісаў у моргу, што прэтэнзій не маю. Чалавека гэта ўжо не верне», — кажа мужчына. Ён не ўяўляе, дзе ягоная жонка магла заразіцца на COVID-19. «Былі хранічныя захворванні, але навошта іх агучваць», — кажа Іван Будкевіч. У шлюбе яны пражылі 36 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любові Будкевіч было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, але апошнім часам была на пенсіі. Жанчыне стала... |
|