Сродкаў аховы і лякарстваў
05.05.2020
—
Разное
|
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых узроўнях. «Усе пытанні для таго, каб лячыць людзей, вырашаны. Сёння ўжо сродкі аховы мы экспартуем. Скажу шчыра, і людзі малайцы. Яны гэту маску не надзяваюць дзе папала. У грамадскіх месцах недзе, у магазін ідуць… Спачатку рынуліся ў аптэкі, скупілі, дэфіцыт. Цяпер гэтага дэфіцыту няма. Мы экспартуем гэтыя маскі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуй кітайцам, Сі Цзіньпіну дзякуй, адгукнуўся на маю просьбу. Прыслаў нам адзін станок, цяпер другі — для масак, рэспіратараў. У нас будуць цэлыя фабрыкі дзякуючы гэтай дапамозе». Прэзідэнт расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя даныя з падрабязным аналізам. «За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне зменшылася на 1,5 працэнта. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2 працэнты, то мы на 7-8 працэнтаў змяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вырашаны ўсе неабходныя пытанні, звязаныя не толькі з бяспекай урачоў у бальніцах, але і на іншых
|
|