Для пацыентаў з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19
06.05.2020
—
Разное
|
Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія знаходзяцца дома ў сувязі з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што дома могуць знаходзіцца толькі пацыенты з бессімптомным або лёгкім ходам захворвання, якім менш за 55 гадоў, якія не маюць хранічных захворванняў, звычайна ўскладняючых ход любой віруснай інфекцыі – цукровы дыябет, хранічная сардэчная недастатковасць, бранхіяльная астма і інш. Урач абавязкова прымае пад увагу, ці ёсць у чалавека магчымасць абслугоўваць сябе самастойна або з дапамогай сваякоў. Важна, каб жыллёвыя ўмовы дазвалялі жыць ізалявана, у тым ліку і ад сумесна пражываючых сваякоў. У сельскай мясцовасці ўлічваюцца рэальны час прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі і тэрытарыяльная блізкасць арганізацыі аховы здароўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія знаходзяцца дома ў сувязі з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19, паведамляе БелТА |
|