Стаўка рэфінансавання з 20 мая зніжаецца з 8,75 працэнта да 8 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 9,75 працэнта да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 7,75 працэнта да 7 працэнтаў гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Папярэдні раз стаўка рэфінансавання змянялася з 19 лютага — яна была зніжана з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых.
Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 жніўня.
БелТА.