15 тысяч пачкаў цыгарэт знайшлі мытнікі ў цыстэрне з рапсавым алеем. 21.by

15 тысяч пачкаў цыгарэт знайшлі мытнікі ў цыстэрне з рапсавым алеем

27.05.2020 11:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Цыгарэтная кантрабанда з цыстэрны з рапсавым алеем / customs.gov.by

Буйную кантрабанду цыгарэт выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце мытнага афармлення "Ліда", паведамляе прэс-служба ведамства.

Мытнікі звярнулі ўвагу на цыстэрну цягніка, які следаваў са зборным грузам у Літву. Яны выявілі неадпаведнасць сродку ідэнтыфікацыі, накладзенага адпраўніком. Пры даглядзе цыстэрны ў ёй знайшлі цыгарэтную кантрабанду, якая плавала ў рапсавым алеі. Каробкі з цыгарэтамі былі абгорнутыя ў поліэтылен і абматаныя скотчам. З брыкетаў дасталі 15 тысяч пачкаў цыгарэт.

Агульны кошт кантрабанды склаў 16,5 тысячы рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цыгарэтная кантрабанда з цыстэрны з рапсавым алеем / customs.gov.by Буйную кантрабанду цыгарэт выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце мытнага афармлення "Ліда",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика