На дачу!. 21.by

На дачу!

29.05.2020 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фото носит иллюстративный характер

Вы думаеце, што галоўнымі прыкметамі вясны з’яўляюцца выключна цвіценне ды шматгалосы птушыны хор? І памыляецеся. Таму што і красавіцкі, і майскі «партрэт» у значнай ступені кампануюць і вызначаюць… дачнікі-агароднікі. На гэты час на падаконніках  значна паменшала расады перцаў і памідораў – многія землякі  адправілі яе на пастаяннае месца жыхарства ў цяпліцы. Вы не паклапаціліся пра ўласна вырашчаную? Тады спяшайцеся на рынак: прапаноў там безліч і  на любы густ! Заадно можна высветліць многія спадарожныя сезону пытанні. Цяпер усе размовы аддадзены любімай тэме, а кожная свабодная хвілінка праводзіцца ў эпіцэнтры хваляванняў і памкненняў – на сотках.

Калі сур’ёзна, то справа гэта заслугоўвае таго, каб ёю займацца. Вырашчаныя ўласнымі рукамі на ўласным участку вітаміны – прадукты экалагічна чыстыя, як кажуць, са знакам якасці. Да таго ж атрымліваецца істотная эканомія для сямейнага бюджэту: не трэба бегчы на базар за кожным пучком зяленіва, за хрумсткім агурочкам, духмянымі клубніцамі. А яшчэ не варта скідваць з рахункаў і нематэрыяльны аспект, задаволенасць, якую прыносяць плады (у прамым сэнсе слова) гэтых намаганняў. Стваральны момант прысутнічае стапрацэнтна.

Калі ж пажартаваць, то тут падстаў для гумару вышэй галавы: і што суседзі на дачных участках адзін аднаго не па твары пазнаюць, і што летам постаць у самых заўзятых агароднікаў прымае форму буквы «зю», і што навічкі  агароднай адысеі цыбулю могуць «уверх нагамі» пасадзіць… Сюжэтаў смешных і не вельмі – безліч, дзеючых асоб – яшчэ больш. Папуляцыя дачнікаў у адрозненне ўвогуле ад насельніцтва расце ў геаметрычнай прагрэсіі ад сезона да сезона. Рады яе маналітныя, салідарныя, апантаныя. Добра гэта ці не? Добра – таму што для сябе і сваіх блізкіх стараюцца: дрэнна – таму што ў большасці выпадкаў пра дазіраваную працу на ўчастках і слухаць не хочуць, і нават гаварыць  не даюць. Укалвае дачнік з раніцы да цямна, і пякучае сонца яго не спыняе, і ненарміраваны працоўны дзень па ўласным жаданні ён сам сабе ўстанаўлівае. А перагрузкі для арганізма яўна лішнія. «На наступны год – ні-ні, бо такі чэмпіёнскі тэмп больш не вытрымаю», – заракаюцца многія. Але прыходзіць чарговы сезон, і ўсё паўтараецца. Выдатна, калі справа ў радасць. Жыццёва важна, каб без выдаткаў, у першую чаргу, каб здароўем не разлічвацца за ўдачу на дачы.

Між іншым, дачнік – істота даволі безабаронная. Пакрыўдзіць яго можа кожны, а вось зразумець… Колькі водзіць яго за нос уладальнік каня, які абяцае ўзараць соткі і ўсё адкладвае, адкладвае. Потым – насенныя праблемы: узыдзе – не ўзыдзе? А летась, напрыклад, сяброўка купіла ў бабулек на базары цудоўную расаду быццам бы позняспелай капусты, якая на справе аказалася… рапсам. Пакуль разабралася – цягнік, як кажуць, пайшоў.

Што за небяспека яшчэ падсцерагае дачніка? Акрамя не залежачых ад яго прыродных «выбрыкаў» (познія замаразкі, бясконцыя дажджы ці, наадварот, суш, каварны град), часта ўмешваецца і «чалавечы фактар». Гэты «фактар» сцеражэ спрыяльны час і спадцішка карыстаецца чужым ураджаем: абчышчае плантацыі клубніц, выбірае першую цыбулю, агуркі, памідоры, атрэсвае садавіну, складае букеты з любоўна вырашчаных вамі кветак. Падобных крадзяжоў кожны год – вышэй галавы. Гэта ў поўнай меры ў стане зразумець той, хто паспытаў крыўду і ўласнае бяссілле супраць падобнай інтэрвенцыі.

Такім чынам, карціна вырысоўваецца наступная: з ранняй вясны да позняй восені агароднік у стане стрэсу і фізічных нагрузак, часам непаддымных: пасадзіць, дагледзець, справіцца з пустазеллем, каларадскім жуком, папярэдзіць агрэсію зладзеяў – гэта вам не жартачкі. Дык ці варта аўчынка вырабу? Безумоўна, варта! І на гэта ёсць свае прычыны. Па-першае, чалавека цягне займацца зямлёй (мусіць, усё ж існуе не адкрыты даследчыкамі ген хлебароба). Па-другое, няўжо ж той самы кроп, як заморскі банан, увесці ў разрад толькі базарнага асартыменту? Што ні гавары, а сваё смачней, даражэй для сэрца і танней для кашалька. Іншая справа, калі псуюцца тармазы і дачна-агародная мітусня становіцца культавай. І літаральна ўсё – ад настрою да апошняй хвіліны светлай пары  сутак – падпарадкавана ёй. Кабала ёсць кабала. Яна ў стане напсаваць. Яна ў стане нават радасны занятак зрабіць абрыдлым. Вось гэтага можна і трэба пазбегнуць.

А яшчэ хочацца хоць трохі камфорту: каб да дачы можна было пад’ехаць на маршрутным аўтобусе, каб праз адпаведную службу вырашыць пытанне пытанняў – як узараць участак, а не толькі кідацца па нешматлікіх адрасах «прыватнікаў», дзе можна «разжыцца» канём ці мотаблокам.

…Апошнім часам лета ў Беларусі выдаецца спякотным. Дачнікаў можна пазнаць па бронзавым загары, які лёгка складае канкурэнцыю паўднёваму. Праўда, сонечныя ванны больш прыпадаюць на спіны, рукі і твары – поза ў агародных рупліўцаў вядома якая. А настрой нязменны – на ўраджайныя подзвігі. І косці ныюць, і мышцы баляць, а вочы блішчаць, усміхаюцца. І пачуццё гумару зайздроснае: «Дзе загарала? Лічы, на Канарах, толькі мае Канары на ўласнай дачы. І пуцёўка, адпаведна, бясплатная».

Цудоўных вам уражанняў і рэкордных ураджаяў, шаноўныя «канарцы» з палескімі каардынатамі!

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы думаеце, што галоўнымі прыкметамі вясны з’яўляюцца выключна цвіценне ды шматгалосы птушыны хор? І памыляецеся. Таму што і красавіцкі, і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика