Дажджы і парывісты вецер прагназуюць у апошнія дні траўня. 21.by

Дажджы і парывісты вецер прагназуюць у апошнія дні траўня

29.05.2020 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выходныя будуць з дажджамі і парывістым ветрам / БЕЛТА

30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам прагназуюцца дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, а зранку і ўдзень па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. 

Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні парывісты. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца 9-15 вышэй за нуль, удзень — ад 12 да 18 цяпла. Па паўночным усходзе паветра прагрэцца да +19...+22.

31 траўня будзе воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е. Часам пройдуць дажджы, уначы месцамі — моцныя. У асобных раёнах Беларусі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць +9...+15, удзень будзе 13-20 вышэй за нуль. Па поўначы месцамі чакаецца да 22 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выходныя будуць з дажджамі і парывістым ветрам / БЕЛТА 30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Часам прагназуюцца дажджы. Ноччу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика