Будуць выкананы ўсе санэпідпатрабаванні. 21.by

Будуць выкананы ўсе санэпідпатрабаванні

01.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры правядзенні выпускных экзаменаў у школах будуць выкананы ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Мініс­тэрства адукацыі.
«Пры правядзенні выпускных экзаменаў усім установам агуль­най сярэдняй адукацыі рэкамендавана забяспечыць выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. У прыватнасці, прадугледзець у месцах правядзення іспытаў наяўнасць антысептыкаў і сродкаў індывідуальнай аховы, арганізаваць правядзенне выпускных экзаменаў у памяшканнях вялікіх плошчаў і забяспечыць іх належны санітарны стан: добра вымытыя кабінеты і мэбля ў іх (перш за ўсё парты), кабінеты трэба доб­ра праветрываць. Неабходна так­сама забяспечыць рассадку ў вучэбных кабінетах па адным вучні за партай або прадугледзець дзяленне класа на дзве групы для рассаджвання ў двух кабінетах», – расказалі ў прэсслужбе.
Пры правядзенні экзаменаў у вуснай форме неабходна склас­ці графік прыходу вучняў на экзамен, каб пазбегнуць скопішча людзей. «Можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек. Неабходна выключыць знаходжанне ў вучэбных кабінетах, дзе праводзяцца выпускныя экзамены, чужых людзей. Знаходзіцца там могуць толькі члены экзаменацыйнай камісіі, якім рэкамендавана прытрымлівацца масачнага рэжыму ў час правядзення экзамену», – дадалі ў ведамстве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры правядзенні выпускных экзаменаў у школах будуць выкананы ўсе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика