Вернасць Айчыне і абранай прафесіі. 21.by

Вернасць Айчыне і абранай прафесіі

02.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“А іх усё меней і меней, зрадзелі калоны, рады, бы сонечныя праменні пад восеньскія халады…” – гэтыя пранікнёныя радкі, прысвечаныя ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, нарадзіліся даўно і, на жаль, з кожным годам мы вымушаны з сумам канстатаваць, што ўдзельнікаў жахлівых ваенных часін засталося няшмат. Адыходзяць ад нас ветэраны, пакідаючы ў спадчыну свае расказы і ўспаміны аб ваенным ліхалецці, на якіх мы павінны вучыцца патрыятызму, мужнасці, вернасці. Менавіта ветэраны застаюцца для нас прыкладам літаральна ва ўсім, бо вайна загартавала іх характары, зрабіла моцнымі духам.

Сярод іншых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – ураджэнец в.Выжары Міхаіл Рыгоравіч Каваленка. У 1944-ым у няпоўных 18 год ён ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Яго баявое хрышчэнне адбылося пад Беластокам. Юнак цягаў палявую сувязь, затым карэкціраваў агонь мінамётчыкаў. За мужнасць і адвагу пры вызваленні польскай сталіцы Міхаіл Каваленка быў узнагароджаны медалём “За адвагу” – гэта адна з самых значных салдацкіх узнагарод.
Там жа, на тэрыторыі Польшчы, адбыўся выпадак, які яшчэ раз даказаў смеласць і адвагу бязвусага маладога хлопца. Пад шквальным агнём фашыстаў падраздзяленне, у якім служыў Міхаіл Каваленка, несла вялікія страты. Калі загінуў кулямётчык, становішча на пазіцыі стала крытычным: вось-вось ворагі ўварвуцца ў распалажэнне чырвонаармейцаў. Тады Міхаіл падпоўз да кулямёту і адкрыў агонь. Не адзіны раз фашысты спрабавалі атакаваць, аднак усе атакі ворага былі ўшчэнт разбіты. За гэты подз­віг Міхаіл Каваленка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Яшчэ нямала было ў ваеннай эпапеі Міхаіла Каваленкі гісторый, у якіх праяўляліся лепшыя якасці маладога салдата – смеласць і адвага.
Аднойчы пры карэкціроўцы агню мінамётчыкаў Міхаілу давялося залезці на такую вышыню, што самому было страшна загінуць – не ад выбуху варожых куль, а ад падзення. Затое пазіцыі фашыстаў былі – як на далоні.
Дзякуючы кемлівасці Міхаіла Каваленкі ўдалося захапіць нямецкі аэрадром і ўсе 400 самалётаў на ім.
У выніку яго баявы шлях быў адзначаны 3 медалямі “За адвагу”, ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
У ваенным жыцці Міхаіла Каваленкі хапала розных гісторый, выпадкаў, падзей. Але ж самай значнай падзеяй у маладым жыцці байца-беларуса было ўзяцце Берліна і падзенне галоўнай фашысцкай цытадэлі. Менавіта на сцяне павержанага рэйхстага Міхаіл Каваленка пакінуў свой афтограф, як і тысячы іншых салдат і афіцэраў у пераможным маі 1945 года.
М.Р.Каваленка – асоба легендарная. Пасля перамогі храбры сувязіст вярнуўся ў родныя Выжары, 46 (!) гадоў сумленна і шчыра адпрацаваў электраманцёрам на раённым вузле электрасувязі. Ён быў для маладых калег прыкладам сумленнасці, сціпласці, адказнасці. А яшчэ – вернасці Айчыне, малой радзіме, абранай прафесіі.
Няма ўжо на гэтым свеце цудоўнага чалавека – Міхаіла Рыгоравіча Каваленкі – але светлая памяць аб ім застанецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў, назаўсёды.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“А іх усё меней і меней, зрадзелі калоны, рады, бы сонечныя праменні пад восеньскія халады…” – гэтыя пранікнёныя радкі, прысвечаныя ветэранам Вялікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика