У сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска адзначылі Дзень аховы дзяцей
02.06.2020
—
Разное
|
>
Міжнародны дзень аховы дзяцей — свята, якое закранае кожнага. Адзначалі яго і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска.
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Сёння тут знаходзіцца больш за дваццаць выхаванцаў. Іпакінуць іх без увагі не маглі: работнікі цэнтра падрыхтавалі для маленькіх непасед гульні, конкурсы і песні. ![]() ![]() ![]() ![]() Госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Будаўнічы гіпермаркет перадаў батут, а ВТБ-Банк — валейболь-ную сетку. І якое свята без салодкіх сувеніраў! ![]() ![]() ![]() ![]() Наведаліся да дзяцей таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Амельянюк і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Сачкоўская. Яны пажадалі выхаванцам цэнтра, каб у іх жыцці была сям’я, каб спаўна атрымалі тое, што ім належыць, каб сталі годнымі людзьмі. І каб з твараў ніколі не знікала ўсмешка — добрая і шчырая. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Ірына ДЗЕНІСОВІЧ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны дзень аховы дзяцей — свята, якое закранае кожнага. Адзначалі яго і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска. Сёння тут знаходзіцца... |
|