В архитектурном ансамбле Миорщины роль каждого важна. 21.by

В архитектурном ансамбле Миорщины роль каждого важна

09.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Чысты, камфортны, эстэтычны, сучасны – такім крытэрыям павінен адпавядаць кожны куточак райцэнтра, Дзісны, сельскіх населеных пунктаў раёна, незалежна ад колькаснага складу насельніцтва. Гэта прадугледжана Планам мерапрыемстваў, зацверджаным сёлета ў лютым на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама. Да 15 чэрвеня трэба забяспечыць яго поўнае выкананне.

Прыбіраць падведамныя тэрыторыі, а разам з тым дабівацца агульнага парадку магчыма пры комплекснай арганізацыі работ прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, домаўладальнікаў. Усім варта звярнуць увагу на фасады будынкаў, падмайстраваць ганкі, цокалі, агароджы. Эстэтычна павінны выглядаць банеры, шыльды. Прыгожыя парадныя ўваходы, калі аформлены кветкавымі кампазіцыямі. Ёмістасці з імі і сметніцы, асвежаныя яркімі фарбамі, гарманічна дапоўняць ансамбль. Цудоўны спосаб пераўтварыць тэрыторыю – азеляніць туямі ці іншымі дрэўцамі, упрыгожыць малымі архітэктурнымі формамі. У афармленні тэрыторый любыя дэталі важныя.


Па пытаннях навядзення парадку на зямлі, санітарнай ачыстцы можна звяртацца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб. 25. Тэлефон для даведак 5 19 80.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Чысты, камфортны, эстэтычны, сучасны – такім крытэрыям павінен адпавядаць кожны куточак райцэнтра, Дзісны, сельскіх населеных пунктаў раёна, незалежна ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика