Александр Лукашенко: нельзя допустить спада экономики и уровня жизни людей, нужно видеть пути развития. 21.by

Александр Лукашенко: нельзя допустить спада экономики и уровня жизни людей, нужно видеть пути развития

09.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Прэзідэнт, прызначыўшы новы склад урада 4 чэрвеня, арыентаваў усіх на інтэнсіўную работу для пераадолення сучасных цяжкасцей і выклікаў. 

– Становішча спраў, што складваецца ва ўсім свеце, а значыць, і ў нашай краіне, вы ўсе ведаеце. Вялікая колькасць новых выклікаў, якія сканцэнтраваліся ў сціслы перыяд часу, патрабуюць максімальнай мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных органаў і найперш урада, – сказаў ён. – Гэта наймацнейшая праверка нашай стойкасці і захавання дзяржавы. Мы павінны вытрымаць гэта. І мы вытрымаем, не першы раз, і пераможам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер мала не дапусціць спаду эканомікі і ўзроўню жыцця людзей.
– Неабходна ўмець не толькі працаваць у складаных і непрадказальных умовах, але і бачыць шляхі развіцця там, дзе іх не бачаць іншыя. А калі стаіць пытанне нашай выжывальнасці, мы ўсе павінны зразумець і ўбачыць гэтыя шляхі, – адзначыў Прэзідэнт. – Выхопліваць і выкарыстоўваць кожны шанц, кожную магчымасць для руху. Для гэтага нам трэба без прыхарошвання ацаніць праведзеную работу: што дасягнута на сёння, а што не, сумленна адказаць на пытанне «Чаму?», зрабіць высновы і вызначыць увесь спектр задач, якія стаяць перад намі – і неадкладных, і сярэднетэрміновых, і стратэгічнага характару.


Асаблівую ўвагу новаму складу ўрада варта засяродзіць на вырашэнні задач, якія стаяць перад сферамі, найбольш блізкімі да людзей: жыллёва-камунальнай гаспадаркай, будаўніцтвам, аграрнай галіной.


– Нам трэба сур’ёзна заняцца пытаннямі рэгіянальнай палітыкі, каб падцягнуць да вялікіх гарадоў раёны, якія адстаюць ад узроўню і якасці жыцця. Прыкладна тое, што мы пачалі рабіць па Віцебскай вобласці. Гэта задача не толькі мясцовых улад. І ўраду трэба будзе сістэмна вырашаць гэту праблему. У нас жа кампактная, кіруемая краіна, – сказаў Прэзідэнт. – Памятайце, што ўсе прапанаваныя рашэнні павінны праходзіць праз прызму ацэнкі іх уплыву на патрэбы і запатрабаванні чалавека – дастойныя рабочыя месцы, узрастаючыя даходы, даступныя цэны на тавары і паслугі.


Кіраўнік дзяржавы назваў урад «эканамічным штабам і цэнтрам выпрацоўкі найважнейшых рашэнняў».
– Неабходна знайсці формы і інструменты, якія прымусяць усю сістэму дзяржаўных органаў забяспечваць выкананне галоўнай мэты – дасягненне ўстойлівага збалансаванага эканамічнага росту з тэмпамі, вышэйшымі за сярэднесусветныя. Іншага выйсця няма. Ніхто не павінен застацца ў баку ад гэтай работы, і кожны павінен дакладна разумець сваю ролю ў гэтым працэсе, – падкрэсліў Прэзідэнт.


Ён адзначыў, што ў Беларусі адкрытая эканоміка, аднак меры для абароны ўласнага рынку прымаць усё ж неабходна.
– Наш унутраны рынак невялікі, але і аддаваць яго ні ў якім разе нікому нельга. Гэта тое пытанне, якое стаіць перад урадам, і той урад не вырашыў гэта пытанне, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Аднак эканамічны рост павінен быць не толькі за кошт унутранага рынку, але і пераважна за кошт экспарту і знешняга попыту.
– Няма экспарту – няма валюты. Прычым праблему залежнасці ад рынку адной краіны трэба вырашыць канчаткова. Мы не можам нават ад брацкай Расіі залежаць на 50 – 55 працэнтаў. Мы павінны дыверсіфікаваць рынкі, – заявіў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што раней ужо былі прыняты рашэнні аб неабходнасці развіцця экспарту ў краіны блізкага і далёкага замежжа, пошуку новых рынкаў, і ў гэтым напрамку патрэбны сур'ёзныя зрухі.


Прэзідэнт пералічыў некаторыя істотныя дасягненні краіны за час незалежнасці, значных, прарыўных праектаў, у ліку якіх арганізацыя пад Мінскам высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла, рэалізацыя касмічных праграм, з'яўленне ІТ-галіны. У бліжэйшы час у Беларусі будзе запушчаны першы блок атамнай электрастанцыі. Відавочны дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы, распрацоўкі ў галіне ўзбраенняў і ракетабудавання.


Аляксандр Лукашэнка намераны зрабіць усё неабходнае для захавання суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы.
– Нам дасталася краіна. Мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэту краіну нікому не аддадзім, каб з яе здзекаваліся, дэстабілізавалі кожны дзень, парвалі на кавалкі і камусьці аддалі, – падкрэсліў беларускі лідар.

Фота БЕЛТА.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Прэзідэнт, прызначыўшы новы склад урада 4 чэрвеня, арыентаваў усіх на інтэнсіўную работу для пераадолення сучасных цяжкасцей і выклікаў. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика