Меркаванне. Адчуваць і бачыць. 21.by

Меркаванне. Адчуваць і бачыць

15.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрэза Іосіфаўна Барташ,
галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя газеты " Iўеўскі край":

Сёння, у час шырокага распаўсюджвання інфармацыйных тэхналогій і масавага карыстання імі, у тым ліку для асэнсавання і ацэнкі падзей, якія адбываюцца ў свеце, краіне, рэгіёне, важна быць упэўненым у даставернасці тых фактаў, пра якія пішуць. І асабліва, адчуваць пасыл, з якім звяртаюцца да патэнцыяльнага чытача. Разумець, ці насамрэч яны накіраваны на дабро, праследуюць годную мэту дасканалення гэтага сусвету, ці маюць іншыя намеры, аб якіх звычайна даведваемся, калі іх наступствы "адкруціць назад" бывае вельмі цяжка або зусім немагчыма…
Чэрпаючы інфармацыю з няспыннай навасной ленты інтэрнету, вельмі важна не страціць рэальную карціну жыцця, не заблукаць у па-майстэрску завуаліраваных пад праўду выгадных камусьці поглядах на тую ці іншую падзею.
Факт, кажуць, рэч упартая. І гэта так. Дык чаму тыя, хто пазіцыяніруе сябе ў якасці свабоднага інфармацыйнага сродку, нярэдка дазваляюць сабе пры яго асвятленні аднабаковасць, зрушэнне акцэнтаў, перабольшванне ці пераменшванне - у залежнасці ад таго, што патрэбуецца для сэнсацыйнасці!?
У арсенале некаторых інфармацыйных рэсурсаў - і поўнае адмаўленне станоўчага, яўнага, што не можа не абураць, бо вочы бачаць. Яго шмат - нармальнага, прыгожага, чыстага. Яно яскрава праступае праз прызму родных краявідаў, добраўпарадкавання населеных пунктаў з іх інфраструктурай і сацыяльнымі аб'ектамі, будаўніцтва жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай для мнагадзетных сем'яў.
Нядаўна на канале ютуб глядзела відэа пра пандэмію, і мяне вельмі здзівіла тое, у якім нядбайным стане знаходзіцца медустанова аднаго з цэнтральных гарадоў суседняй краіны. Успомніліся паездкі па рабоце на сельскія ФАПы раёна. Нельга не адзначыць, што падобнага нідзе не прыйшлося назіраць. Якія вы маладцы, мае дарагія землякі!
Азірніцеся навокол. Як можна сцвярджаць, што нічога не перамянілася да лепшага за апошнія гады? Зразумела, што не ўсё дасканала, і ёсць над чым працаваць: уладзе, кожнаму з нас. Але ніхто нам не забараняе шукаць і знаходзіць, любіць свае карані і сваю зямлю, паляпшаць свой дабрабыт, проста быць шчаслівымі.
А галоўнае ў нас ёсць - Радзіма, мір, згода, у той час, калі асобныя краіны толькі мараць аб гэтым.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрэза Іосіфаўна Барташ, галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя газеты " Iўеўскі край": Сёння, у час шырокага распаўсюджвання інфармацыйных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика