Дисна обновляется и готовится к празднику
16.06.2020
—
Разное
|
>
У мінулым годзе свята горада Дзісна адзначыла прыгожа і шматпланава. Мясцовым і прыезджым асабліва запомніліся аўтапрабег, маляўнічае шэсце дэлегацый па цэнтральнай вуліцы да парку, дзе звычайна адбываецца афіцыйная частка, праходзяць культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Як самы маленькі горад краіны будзе святкаваць дзень вызвалення сёлета? З гэтым пытаннем звярнуліся да старшыні гарвыканкама Яўгенія БАРАНА. – Дзень горада адбудзецца 4 ліпеня, – адзначыў Яўгеній Баран (на здымку). – Да яго падрыхтоўкі загадзя распрацавалі план з 14 пунктаў. Сярод першачарговага – добраўпарадкаванне, навядзенне парадку ля брацкіх магіл воінаў і пахаванняў ахвяр фашызму, а таксама на вуліцах, у дварах, грамадскіх месцах. Гэтым азадачаны працоўныя калектывы, камунальная служба і гараджане. Па ініцыятыве прыватнага прадпрымальніка Эдуарда Цярэшкі пашыраецца мемарыял ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў: цяпер там пачалася ўстаноўка стэнда, прысвечанага жыхарам Дзісны – удзельнікам Вялікай Айчыннай. Гэта людзі, якія аднаўлялі горад, надавалі яму новае жыццё. Мы імі ганарымся. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым годзе свята горада Дзісна адзначыла прыгожа і шматпланава. Мясцовым і прыезджым асабліва запомніліся аўтапрабег, маляўнічае шэсце дэлегацый па...
|
|