На базе сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды працуе музейная экспазіцыя «Саламяная казка». Наведвальнікам прадстаўлены калекцыі вырабаў з саломы: капелюшы, кветкі, кошычкі, шкатулкі, лялькі, анёлы, павукі-абярэгі і інш., выкананыя майстрам саломапляцення Таццянай Рынгель. Таленавітым майстрам праводзіцца міні-экскурсія «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць». А цяпер “Саламяную казку”, якая прымае ўдзел у абласным праекце “З крыніц спрадвечных,” можна паглядзець, не выходзячы з дома. Для гэтага дастаткова мець выхад у Інтэрнэт.
Спасылка для прагляду:
Таксама можна паглядзець і майстар-клас Таццяны Віктараўны па вырабу саламянага абярэга “Павук”
Спасылка для прагляду: