Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава пераможца рэспубліканскага конкурсу. 21.by

Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава пераможца рэспубліканскага конкурсу

18.06.2020 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па выніках XXVІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава ўзнагароджана дыпломам другой ступені ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». Дарэчы, да гэтага бібліятэку прызналі пераможцай абласнога тура конкурсу сярод гарадскіх бібліятэк. Першае месца дасталося ўстанове за плённую пошукавую і даследчую працу па захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны раёна праз рэалізацыю праекта «Вартыя памяці людской…».

Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк рэспублікі з мэтай павышэння іх ролі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання. У гэтым годзе ў рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 35 публічных бібліятэк, сярод якіх шэсць – з Брэсцкай вобласці. Пададзеныя матэрыялы разглядаліся журы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме. Пераможцы чатырох намінацый конкурсу ў бліжэйшы час будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

(Visited 3 times, 3 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках XXVІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика