Чым уразіць гасцей фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”?. 21.by

Чым уразіць гасцей фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”?

19.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная фестывалю “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”.

Удзел у ей прынялі рэферэнт упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Вікторыя Лукашутэ, дырэктар Установы “Музей “Замкавы комплекс “Мiр” Аляксандр Лойка, дырэктар выдавецтва “Навуковы свет”, куратар выстаў, арт-дырэктар культурнага праекта Art librum, партнёр свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, член Кіруючай Рады ICOM Belarus Ала Зміева.


Ужо 20 чэрвеня  ў Мірскім замку пройдзе II фестываль гістарычнай кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Месца правядзення свята выбрана не выпадкова. Мірскі замак – унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У розны час замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. У іх ліку асветнікі і мецэнаты, якія падтрымлівалі кніжную справу на беларускіх землях.

к паведаміла Вікторыя Лукашутэ, адкрыецца фестываль тэатралізаванай сустрэчай гасцей ва ўнутраным двары замка, а працягнецца касцюміраваным прадстаўленнем у суправаджэнні Народнага ансамбля старадаўняй музыкі “Контрданс” у Сталовай хаце музейнага комплексу. Потым гасцей свята запросяць на адкрыццё выставы мастака Юрыя Крупянкова “Памяці мястэчка”.

Аляксандр Лойка адзначыў, што ўлічваючы эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, большасць запланаваных у праграме мерапрыемстваў пройдзе ў камерным, лаканічным фармаце.  Разлік на тое, што асноўная іх аўдыторыя будзе ў Інтэрнэт-прасторы. Плануецца праводзіць анлайн-трансляцыі ўсіх мерапрыемстваў свята на YouTube-канале РУП «Дом прэсы». Аляксандр Лойка нагадаў, што ў Вялікай канферэнц-зале пісьменнікі, дзеячы нацыянальнай культуры збяруцца на паседжанне круглага стола “Замкавы комплекс “Мір” – аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА”. Завяршыцца свята правядзеннем яшчэ аднаго круглага стала – “Кнігі – сведкі гісторыі”.

У сваю чаргу Ала Зміева запрасіла ўсіх гасцей свята наведаць таксама такія цікавыя выставы як “500 год. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі”, “Рэтраспектыва беларускага экслібрыса”, “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Беларусі і Эстоніі”.

Служба інфармацыі “ГП” па матэрыялах dompressy.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная фестывалю “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Удзел у ей прынялі рэферэнт упраўлення выдавецкай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика